Ігар Васільевіч Назарук
Ігар Васільевіч Назарук (нар. 8 снежня 1965, Брэсцкая вобласць) — беларускі дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся 8 снежня 1965 года ў Брэсцкай вобласці. У 1982—1984 гадах — фрэзероўшчык Мінскага прыборабудаўнічага завода. У 1984—1986 гадах — служба ў радах Савецкай Арміі. У 1986—1992 гадах працаваў у ЦКБсОП Акадэміі навук БССР. У 1992 годзе скончыў факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання». У 1992—1994 гадах — інжынер, СП «Дыялог-Мінск», СП «Інвест-Холдынг». У 1994—2005 гадах — на розных пасадах у мытных органах Рэспублікі Беларусь. У 2005—2008 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2008—2011 гадах — саветнік, кіраўнік гандлёва-эканамічнай службы Пасольства Беларусі ў Латвійскай Рэспубліцы. У 2011—2015 гадах — намеснік дырэктара Дэпартамента, дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 25 чэрвеня 2015 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія[1]. 21 верасня 2020 года ўзначаліў Дэпартамент гандлёвай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі[2]. 10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[3]. 14 студзеня 2025 года прызначаны Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах СНД[4]. Валодае англійскай і іспанскай мовамі. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia