Аляксандр Уладзіміравіч Канюк
Алякса́ндр Уладзі́міравіч Каню́к (11 ліпеня 1960, Гродна, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2011—2020), дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа[1]. БіяграфіяНарадзіўся 11 ліпеня 1960 года ў Гродне. Скончыў сярэднюю школу № 7 г. Гродна[2]. У 1982 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1982 па 1984 год — камандзір мотастралковага ўзвода 3-га гвардзейскага танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі 7-й танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі[3]. З 1984 года працаваў на розных пасадах у ваенных трыбуналах. У 1993—1997 гадах быў суддзёй Беларускага ваеннага суда. З 1997 года — старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда. З 2006 па 2009 год працаваў суддзёй і старшынёй Беларускага ваеннага суда. З красавіка 2009 года быў суддзёй і намеснікам старшыні Вярхоўнага суда. 20 верасня 2011 года Аляксандр Канюк быў прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь[4]. 9 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Канюка ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь[5]. 19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Арменіі[6]. Міжнародныя санкцыі31 жніўня 2020 года Аляксандр Канюк быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[7]. 2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Канюк трапіў у санкцыйны спіс ЕС[8][9]. Акрамя ЕС, яго ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[10][11], Канада[12], Швейцарыя[13][14]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[15]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia