Марына Іванаўна Даўгаполава
Мар́ына Ів́анаўна Даўгап́олава (нар. 19 мая 1960, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат. БіяграфіяНарадзілася 15 мая 1960 года ў Бабруйску. У 1984 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1984—1985 гадах — юрысконсульт Гомельскага абласнога аграпрамысловага аб’яднання У 1985—1992 гадах — праца ў маладзевых грамадскіх арганізацыях У 1992—1996 гадах — праца ў банкаўскай сістэме (АКБ «Белпрамбудбанк», АКБ «Элітбанк», АКБ «Інфабанк») У 1996—1998 гадах — галоўны саветнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 1998—2000 гадах — праца ў Апараце Выканаўчага Камітэта Саюза Беларусі і Расіі. У 2000—2002 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2002—2008 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія. У 2008—2013 гадах — начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы, начальнік Галоўнага ўпраўлення Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 10 верасня 2013 года прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы[1]. З 26 снежня 2019 года[2] па 14 студзеня 2025 года[3] працавала Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia