Ігар Канстанцінавіч Елісееў
Ігар Канстанцінавіч Елісе́еў (27 студзеня 1917, Петраград — 10 мая 1981) — беларускі архітэктар, Кандыдат архітэктуры (1956), дацэнт (1960). БіяграфіяСкончыў у 1941 годзе Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1944—1957 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» (галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні тыпавога праектавання), у 1957—1963 гадах загадчыкам сектара жылля НДІ будаўніцтва і архітэктуры. Адначасова з 1953 года выкладчык БПІ, з 1960 па 1981 г. — дацэнт. У 1966 годзе скончыў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута. Загадчык кафедры Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. ТворчасцьПрымаў удзел у аднаўленні пасля Вялікай Айчыннай вайны Мінска і інш. гарадоў рэспублікі. Асноўныя працы: праекты аднаўлення жылых дамоў па вул. К. Маркса ў Мінску (1946), будынкі педвучылішча ў Мазыры (1947); у аўтарскім калектыве: серыі тыпавых праектаў жылых дамоў № 134 і 136 (1947), 1-255, 1-414, 1-434 (1953-1956), эксперыментальныя праекты 12-павярховага жылога дома з аб’ёмных элементаў (1951), 9-павярховага жылога дому (1967), 2-павярховы буйнаблочны жылы дом для сельскага будаўніцтва (1970). Аўтар артыкулаў па пытаннях праектавання жылля. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1957), 1-я прэмія на рэспубліканскім адкрытым конкурсе «Жылыя дамы для сельскага будаўніцтва» (1969), 2-я прэмія за праект жылога дома для калгасніка на рэспубліканскім конкурсе (1946). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia