У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Салаўцоў.
Ігар Леанідавіч Салаўцоў (9 студзеня 1952, Гомель — 28 ліпеня 2007) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2001).
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Фізіка», 1976).
Працаваў у Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў (г. Дубна, Маскоўская вобласць; 1976—1978, 1993—2001, лабараторыя тэарэтычнай фізікі імя М. М. Багалюбава, навуковы супрацоўнік), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (1978—1993 і з 2002, факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм, з 1981 — загадчык кафедры «Вышэйшая матэматыка і вылічальная тэхніка», у 1984—1993 і з 2002 — кафедры «Вышэйшая матэматыка», адначасова кіраўнік Міжнароднага цэнтра перспектыўных даследаванняў).
Навуковыя інтарэсы: квантавая тэорыя поля; матэматычная фізіка.
Сям’я
- жонка Вольга Паўлаўна Салаўцова (нар. 1952), спецыяліст у галіне фізікі атамнага ядра і элементарных часціц, доктар фізіка-матэматычных навук
Узнагароды
Званне «Ганаровы супрацоўнік АІЯД» (2001) і інш.
Бібліяграфія
- Непертурбативные разложения в квантовой теории поля : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.02 / Соловцов Игорь Леонидович. — Дубна, 2000.
- Применение гармонического анализа на группе Лоренца в составных моделях элементарных частиц : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.02 / Соловцов Игорь Леонидович. — Дубна, 1979.
Зноскі
Літаратура
- Штрихи к портрету ученого : [Соловце[о!]в Игорь Леонидович] / В. Лашкевич // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах — выпускниках гомельских вузов. — Гомель, 2005. — Вып. 2 : Доктора и профессора — выпускники ГГУ им. Ф. Скорины. — С. 202—207.
- Международный семинар по современным вопросам физики элементарных частиц, посвященный памяти И. Л. Соловцова, Дубна, 17―18 января 2008 г. = International seminar on contemporary problems of elementary particle physics, dedicated to the memory of I. L. Solovtsov, Dubna, january 17―18, 2008 : труды семинара / [составители: А. П. Бакулев и др.]. — Дубна, 2008.
Спасылкі