Ігар Сяргеевіч Засімовіч
Ігар Сяргеевіч Засімовіч (нар. 18 чэрвеня 1966, Мінск) — беларускі скульптар. БіяграфіяСкончыў у 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1994 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў[1]. У 1994 годзе стажыраваўся ў Бад-Гандэрсгайме (Германія). 3 1989 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1][2]. У 1996 годзе — камісар пленэру па скульптуры «Размова з камянямі» (Мінск). У 2006 г. — камісар пленэру па гарадской скульптуры ў камені «Мінск-2006»[2]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 2006 года[2]. ТворчасцьПрацуе ў манументальна-дэкаратыўнай, станковай і паркавай скульптуры. Матэрыял — камень, бронза, граніт[1]. Сярод твораў: кампазіцыі «Змяя» (Мінск), «Арфа» (Астравец Гродзенскай вобласці), «Выкраданне Еўропы» (Вільнюс), фантаны ў гарадах Козмін Велікапольскі і Кратошын (Польшча)[1], помнік у гонар з’яўлення абраза Маці Божай Мінскай у Мінску (2015, у сааўтарстве з Дзмітрыем Аганавым і архітэктарам Сяргеем Багласавым), крыж у гонар першага згадвання Азярычына. Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Траццякоўскай галерэі (Масква)[1], у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia