Азярычына
Азяры́чына[1] (трансліт.: Aziaryčyna) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на правым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці). Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 35 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 33 км ад Мінска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. НазваНазва паходзіць ад возера, ля якога заснаванае паселішча. Гэтае возера цяпер ёсць адным з балот у полі[3]. Паводле краязнаўцаў Змітра і Юрася Санькоў, гэта балота Га́лае, якое месціцца на поўдзень ад цэнтральнай часткі вёскі[4]. ГісторыяСтаражытнасцьАзярычына адносіцца да старажытных паселішчаў. Тэрыторыя, на якой месціцца вёска, пачала засяляцца ў эпоху мезаліту. У канцы XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі знайшоў ва ўрочышчах Вадзяное балота і Буднікава гара свідраваныя сякеры[3], старажытныя прылады перадавалі сяляне Генрыку Вейсенгофу з Русаковічаў, артэфакты цяпер захоўваюцца ў фондах Варшаўскага археалагічнага музея[5]. Таксама матэрыялы эпохі мезаліту былі знойдзеныя ў 2017 годзе даследчыцай Аленай Касюк[5]. Вялікае Княства Літоўскае![]() У XV стагоддзі Азярычына — ўласнасць магнацкага роду Кезгайлаў, уваходзіла ў склад так званага «Бакштанскага графства»[3]. Паселішча ўваходзіла ў склад Менскага павета Віленскага, з 1566 года Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1447 годзе Станіслаў Кезгайла, стольнік або чашнік літоўскі, праз сваю рэлігійнасць аддае частку бакштанскіх маёнткаў разам з местам Ігуменам і 2000 сялянамі ва ўласнасць біскупам віленскім. Гэтая перадача ўключала Азярычына, а таксама суседнія вёскі і маёнткі: Узляны, Пярэжыр, Лешніцу, Такарню і інш[3]. Нявызначанасць межаў Азярычына стала прычынай пастаяннага гвалту і судовых працэсаў паміж уласнікамі ваколіц. Гэта выклікала размежаванне маёнткаў у 1569 годзе, унесенае ў акт менскага гродскага суда 5 красавіка 1571 года. У 1636 годзе адбылася спрэчка пра межы з маёнткамі Цітва, якія былі ва ўласнасці Швыкоўскіх. Вяліся фармальныя баі і ўзаемнае рабаванне, пакуль кароль Уладзіслаў Ваза універсалам 23 чэрвеня 1636 года не адправіў асобную камісію на месца для вырашэння спрэчкі. У 1639 годзе ўзніклі памежныя спрэчкі з маёнткам Русаковічы з боку Дудзічаў, якія перайшлі ў крымінальны працэс у 1642—1643 гадах[3]. У складзе Расійскай імперыі![]() У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Увайшло ў склад Ігуменскага павета Мінскай губерні. Азярычына, як уласнасць Віленскага біскупства, было нацыяналізавана, а пазней перададзена ва ўласнасць генерала Івана Шэвіча сербска-расійскага паходжання. Паводле Аляксандра Ельскага, уласнікі ніколі не жылі ў Азярычыне, а маёнтак здаваўся ў арэнду мясцовым[3]. У 1813 годзе на грошы грамадзяніна Клімантовіча на месцы старой была пабудаваная новая драўляная ўніяцкая царква, якая належала да парафіі Узляны[3]. У 1860 годзе павіннасць сялян Азярычына складала ад 104 да 156 дзён прыгону з двара для мужчын і жанчын, а таксама па 12 дзён згону для рабочых душ мужчынскага і жаночага полу, уладальнікамі Азярычына былі Шэвічы і Бушэнева[6]. Пасля 1861 года вёска Азярычына ў складзе Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, цэнтр Азярыцкай сельскай грамады. Паводле спіса землеўладальнікаў Мінскай губерні 1889 года, буйнымі землеўладальнікамі ў вёсцы ёсць 88 сялян, праваслаўныя, надзел складае 210 дзесяцін. Землеўласнікамі маёнтка Азярычына, надзелам 1045 дзесяцін, валодаюць Шэвічы Іван і Сяргей Ягоравічы, дваране, праваслаўныя[7]. Паводле перапісу 1897 года працуе царква, школа царкоўнай граматы, лаўка, піцейны дом, хлебазапасны магазін, у маёнтку Шэвіча быў вадзяны млын. ![]() У канцы XIX стагоддзя да маёнтка Азярычын Шэвічаў адносіўся таксама засценак Робэрт, які меў 1 двор. Месціўся Робэрт пры вайскова-камунікацыйным гасцінцы паміж Дудзічамі і Узлянамі[8]. ![]() ![]() У перыяд Рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Азярычыне адбылося сялянскае хваляванне. 30 лістапада 1905 года 25 сялян вёскі Азярычына на падводах прыбылі да сенажацяў уладальніка маёнтка Азярычына, тайнага саветніка Івана Ягоравіча Шэвіча, захапілі стагі сена, нягледзячы на пратэст арандатара маёнтка барысаўскага мешчаніна Разенталя і рабочых маёнтка. У гэты ж дзень сяляне пачалі забіраць сена з маёнтка: усяго яны вывезлі да 4000 пудоў сена, пагражалі прыспелым на дапамогу ўраднікам, паліцэйскім, дзясяцкім і валасному старшыні. У снежні, пасля накіравання ў Ігуменскі павет сябра губернскай установы Радзевіча, аграрны рух у Азярычыне быў падаўлены. Воінская каманда арыштавала агітатара селяніна Кудзіна. У выніку судовага пасяджэння быў абвінавачаны 21 чалавек[9]. У 1912 годзе створанае земскае народнае вучылішча. Найноўшы час![]() З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкім часам ад Азярычына аддзелена вялікая частка вёскі, з яе створаны пасёлак Ленінскі. Народнае вучылішча пераўтворана ў школу 1-й ступені, у 1922 годзе было каля 130 вучняў. З 21 жніўня 1925 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Азярычынскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 18 студзеня 1931 года ў Пухавіцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёне, з 6 ліпеня 1935 года ў Смілавіцкім раёне, з 11 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Дэкада абароны», працавала кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года тэрыторыя акупаваная нацысцкай Германіяй. У Ахярычыне і ваколіцах дзейнічала савецкае падполле і савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У 1943 годзе ў Азярычыне месціўся партызанскі склад боепрыпасаў. У часе карных нямецкіх аперацый у ліпені 1943 года і сакавіку 1944 года былі спалены 93 дамы, забітыя 5 чалавек[10]. 4 ліпеня 1944 года вёска вызвалена часцямі 1-га Беларускага фронту. Пасля вайны вёска была адноўлена. З 16 ліпеня 1954 года ў Цітвянскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Пухавіцкім раёне, з 31 сакавіка 1977 года ў Узлянскім сельсавеце. У 1960 годзе мела статус пасёлка. 24 лістапада 1966 года да вёскі далучаная тэрыторыя пасёлка Вялікая Лука. У 1969 годзе цэнтр калгаса «Перамога», былі сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, медыцынскі пункт, аддзяленне сувязі. Да 28 мая 2013 года ў Вузлянскім сельсавеце. Пасля скасавання Узлянскага сельсавета ўключаная ў Навапольскі сельсавет[11]. У 2019 годзе была выдадзеная краязнаўчая кніга «Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў» аўтарства братоў Змітра і Юрася Санько. Насельніцтва
Інфраструктура![]()
Спіс вуліц
Цераз вёску ідзе дарога Н9350. СлавутасціСтрачаная спадчына
Помнікі![]()
ПаданніЗ Азярычынам звязанае паданне пра ўрочышча Журава Магіла, запісанае ў канцы XIX стагоддзя Аляксандрам Ельскім. Паводле Ельскага, урочышча месціцца пры гасцінцы паміж вёскамі Русаковічы і фальваркам Крысцінполь. Гэта даволі значны насып, на якім расце вялізная сасна. Народнае паданне, запісанае Ельскім, кажа, што калісьці ў вёсцы Азярычын быў памор быдла, і паводле забабонаў мясцовы азярыцкі жыхар, нейкі Жур, прывёз падлу на мяжу Русаковічаў, хацеў яе там закапаць, каб выратаваць сваю вёску і перавесці памор на суседзяў. Жыхары Русаковічаў былі папярэджаныя пра гэта, чакалі яго, і калі Жур прыйшоў, закапалі яго жыўцом разам з канём і прывезеным быдлам, а над той магілай зрабілі насып[15]. Сучасны краязнавец Максім Ляшко мяркуе, што гэтае ўрочышча месціцца на могілках вёскі Вераб’ёўка, ці суседніх пагорках[16]. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia