Ігар Якаўлевіч Фраянаў
І́гар Я́каўлевіч Фрая́наў (руск.: Игорь Яковлевич Фроянов; 22 чэрвеня 1936, г. Армавір, Азова-Чарнаморскі край, РСФСР, СССР, цяпер Краснадарскі край, Расія) — расійскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1976), прафесар (1979). БіяграфіяУ 1963 скончыў Стаўрапольскі педінстытут. 3 1966 лёс І. Фраянава непарыўна звязаны з Пецярбургскім універсітэтам. Навуковая дзейнасцьСтварыў школу гісторыі Кіеўскай Русі, канцэпцыя якой вызначаецца шматгранным падыходам да асвятлення падзей. Паводле яе ў Кіеўскай Русі працэс класаўтварэння быў відавочным, але класавае грамадства ў 10—12 стст. тут яшчэ не склалася. Русь была краінай гарадоў-зямель, вечавога народаўладдзя, грамадовай самадзейнасці. У даследаваннях надаецца ўвага гісторыі гарадскіх грамадаў, набыццю імі дзяржаўнага характару, утварэнню гарадоў-дзяржаў ва ўсходніх славян у 11 — пачатку 13 стст. У іх дэталёва прааналізавана развіццё горада-дзяржавы ў Полацкай зямлі, прычым гарадамі-дзяржавамі акрамя Полацка лічацца таксама Менск, Ізяслаўль (Заслаўе), Лагойск, істотнае месца адводзіцца барацьбе Ноўгарада, Полацка і іншых гарадоў за незалежнасць у 11—12 стагоддзях. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia