Ігар Яраслававіч Шалудзін
Ігар Яраслававіч Шалудзін (нар. 22 кастрычніка 1968, п. Данское-Новае, Калінінградская вобласць) — беларускі аграном, службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзіўся 22 кастрычніка 1968 года ў п. Данское-Новае Калінінградскай вобласці (Расійская Федэрацыя)[1]. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Агранамія»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне аграпрамысловым комплексам»[1]. Працаваў вядучым аграномам, галоўным аграномам аграпрамысловай фірмы «Вілія» Смаргонскага раёна; намеснікам старшыні калгаса імя Леніна Смаргонскага раёна; галоўным аграномам, намеснікам начальніка, першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, начальнікам землеўпарадкавальнай службы Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта; начальнікам аддзела па сельскай гаспадарцы і сыравіне ААТ «Мінскі малочны завод № 1»; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта[1]; са студзеня 2017[2] года старшынёй Астравецкага раённага выканаўчага камітэта[1]. Выбіраўся дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання[1]. У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Смаргонскай акругі № 59. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1]. УзнагародыУзнагароджаны ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта[1]. Сям’яЖанаты, мае дачку і сына[1]. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia