Сяргей Тадэвушавіч Мядзвецкас
Сяргей Тадэвушавіч Мядзвецкас (нар. 29 красавіка 1987, в. Селас , Салечніцкі раён, Літва) — беларускі дзяржаўны службовец. БіяграфіяНарадзіўся 29 красавіка 1987 года ў вёсцы Селас Салечніцкага раёна Літоўскай ССР[1]. У 2009 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі аграпрамысловага комплексу». У 2020 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1]. Працоўную дзейнасць пачаў у 2009 годзе вядучым спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. З 2010 па 2017 год узначальваў камунальнае раённае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства — эксперыментальную базу «Баруны»[1]. З студзеня 2018 года займаў пасаду першага намесніка старшыні і начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смаргонскага райвыканкама[1]. З 24 кастрычніка 2024 года старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта[2]. Член Беларускай партыі «Белая Русь»[3]. Сям’яЖанаты, выхоўвае дваіх дзяцей[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia