Ігнат Ігнатавіч Панкевіч (паэт)

Ігнат Ігнатавіч Панкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 сакавіка 1920(1920-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1986
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, аўтар песень
Узнагароды
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Ігнат Ігнатавіч Панкевіч (20 сакавіка 1920, в. Навасёлкі, Бешанковіцкі раён — пасля 1986) — беларускі паэт, аўтар тэксту «Песні пра Мінск», якая стала афіцыйным гімнам беларускай сталіцы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Навасёлкі Бачэйкаўскага сельсавета Бешанковіцкага раёна. Пасля заканчэння школы ў 1939 годзе паступіў у Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. У тым жа годзе быў прызваны ў Чырвоную армію[1].

Падчас Другой сусветнай вайны служыў на Далёкім Усходзе ў складзе 2-й Чырвонасцяжнай арміі Далёкаўсходняга фронту, якая знаходзілася ў Благавешчанску на беразе Амура. У 1945 годзе стаў курсантам Саратаўскага ваенна-палітычнага вучылішча. Дэмабілізаваўся ў канцы 1946 года, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь і працаваў інструктарам райкама КПБ у Бешанковічах. Завочна скончыў факультэт рускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута[1].

Творчасць

Вершы пачаў пісаць ў школьныя гады, але актыўна друкавацца стаў пасля 1950 года. Першы верш быў надрукаваны ў газеце «Советская Белоруссия». Пазней яго творы з'яўляліся на старонках газет «Знамя юности», «Во славу Родины», «Железнодорожник Белоруссии» ды іншых[1].

Некаторыя вершы Ігната Панкевіча былі пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі і сталі песнямі. Найбольш вядомая — «Песня пра Мінск» (музыка Уладзіміра Алоўнікава), якая стала гімнам горада Мінска. За першую публікацыю «Песні пра Мінск» у газеце «Советская Белоруссия» яе аўтар атрымаў ганарар у 150 рублёў[2].

Сярод іншых песень — «Приходи ко мне» (музыка Р. Пукста), «На субботней волне», «Весенняя песня», «Песня о вечном огне», «Приходи, любимый», «Вижу я средь вас героев», «Человек по городу идёт», «Счастливый путь», «Здравствуй, лето!» (музыка М. Наско)[1].

Крытыка

У пачатку лютага 1964 года ён атрымаў бандэроль, адпраўніком якой пазначалася выдавецтва «Беларусь». Адкрыўшы пакет, Панкевіч знайшоў там машынапісны рукапіс свайго паэтычнага зборніка «Чалавек! Гэта ты...» (таго самага, дзеля якога калісьці і напісаў аўтабіяграфію) з рэцэнзіяй вядомага паэта Сяргея Грахоўскага: «Паважаны тав. Панкевіч! Вяртаем Вам рукапіс Вашага зборніка. Рэдакцыя згодная з высновамі рэцэнзента: зборнік у такім выглядзе друкаваць нельга»[2].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[3].

Крыніцы

  1. а б в г Зара, Газета. Автор гимна Минска — уроженец Бешенковичского района - Зара Бешенковичи (руск.) (27 студзеня 2020). Праверана 21 мая 2025.
  2. а б сегодня, СБ-Беларусь. Неизвестный автор минского гимна Игнат Панкевич (руск.). www.sb.by (29 ліпеня 2017). Праверана 21 мая 2025.
  3. Панкевич Игнат Игнатьевич. pamyat-naroda.ru. Праверана 24 мая 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya