Іжорская мова
Іжорская мова (альбо інгры́йская) — фіна-ўгорская мова прыбалтыйска-фінскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-пермскай галіны, на якой размаўляе малы фіна-ўгорскі народ іжора. Мае шмат агульных рыс з паўднёвымі гаворкамі фінскай мовы, у прыватнасці з гаворкамі фінаў-эўрамёйсаў і фінаў-інкеры. Мова хутка знікае — паводле апошніх вынікаў перапісаў насельніцтва па Расіі іжорскую мову роднай лічылі толькі 123 чалавекі з прыкладна 500—1000 прадстаўнікоў народу іжора. Уключана ў Атлас знікаючых моў паводле версіі ЮНЕСКА[3]. Гісторыя![]() Зараз носьбіты іжорскай мовы жывуць у некалькіх вёсках Кінгісепскага і часткова Ламаносаўскага раёнаў Ленінградскай вобласці. Раней носьбіты мовы жылі і ў іншых мясцінах Ламаносаўскага раёна і ў Гатчынскім раёне вобласці, а ў пачатку 19 ст. займалі амаль усю заходнюю палову сучаснай Ленінградскай вобласці. Развіццё мовы цесна звязанае з іншымі прыбалтыйска-фінскімі мовамі — іжорская мова вельмі блізкая да паўднёвых гаворак фінскай мовы, таксама мова значна паўплывала на гаворкі фінаў, што пражываюць або пражывалі ў сучаснай Ленінградскай вобласці. Асноўная характарыстыкаПісьмовасцьПершая пісьмовасць для іжорскай мовы была створана ў 1932 годзе і базавалася на лацінскай аснове. Раней мова пісьмовасці не мела. У гэтыя часы вялося актыўнае ыданне літаратуры па-іжорску, а ў месцах кампактнага пражывання іжоры частка афіцыйнага дакументаабароту таксама вялося па-іжорску. Версія іжорскага алфавіта 1932 года, распрацаваная групай В. І. Юнуса[4], праз некаторы час прызнана няўдалай спробай, бо ўжыванне ў школах паказала, што сойкінскі дыялект, абраны базавым пры распрацоўцы алфавіту, быў незразумелы дзецям — носьбітам ніжнялужскага дыялекту.[5][6] У 1936 годзе алфавіт рэфармаваны, а ў 1938 годзе іжорскамоўнае выдавецтва, іжорскамоўная адукацыя і іжорскія нацыянальныя сельсаветы былі скасаваны. Іжорскі алфавіт 1932 года
Іжорскі алфавіт 1936 года
Сучасны іжорскі алфавіт
ДыялектыУ іжорскай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 з якіх ужо вымерлі і носьбітаў не маюць.
Грамадскае жыццёСістэмы адукацыі на іжорскай мове альбо навучання гэтай мове ў Расіі не існуе. У 2003 годзе маскоўскім лінгвістам-аматарам Віталем Чарняўскім быў выдадзены саманавучальнік мове ў электроннай версіі[7]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia