Паўднёвасаамская мова
Паўднёвасаа́мская мова — адна з саамскіх моў, на якой размаўляюць саамы ў нарвежскіх фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэлаг, Нур-Трондэлаг, Нурлан і шведскіх ленах Даларна, Емтланд, Вестэрботэн. З усіх саамскіх моў знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе арэалу распаўсюджання гэтых моў. З усіх 2000 паўднёвых саамаў валоданне мовай адзначаюць толькі 500 чалавек. Мова хутка знікае. Характарыстыка мовы![]() ПісьмовасцьМова з'яўляецца адной з шасці саамскіх моў, якая мае афіцыйна зацверджаную пісьмовасць. Нягледзячы на гэта, літаратуры на паўднёвасаамскай мове існуе вельмі мала. Выдадзены паўднёвасаамска-нарвежскі слоўнік. Сучасны паўднёвасаамскі алфавіт.
Літары Æ æ і Ø ø ўжываюцца ў Нарвегіі, Ä ä, Ö ö — у Швецыі, што звязана з калькаваннем з тамтэйшых дзяржаўных моў, нарвежскай і шведскай. Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Zz выкарыстоўваюцца пры напісанні словаў замежнага паходжання. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia