Ізабела Бразільская
Ізабела Браганса (поўнае імя парт.: Isabel Cristina Leopoldina Augusta Miguela Gabriela Rafaela Gonzaga de Bragança; 29 ліпеня 1846, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія — 14 лістапада 1921, Э, Францыя) — прынцэса Бразіліі (парт.: Sua Alteza Imperial Princesa do Brasil), з 10 жніўня 1850 года спадчынніца прастола з тытулам Яе імператарская высокасць імператарская прынцэса Бразіліі (парт.: Sua Alteza Imperial Princesa Imperial do Brasil), Рэгент Бразіліі ў 1871—1872, у 1876—1877 і 1887—1889. 13 мая 1888 года падпісала Залаты закон пра адмену рабства ў Бразіліі. БіяграфіяСтарэйшая дачка імператара Бразіліі Педру II і яго жонкі Тэрэзы Крысціны Бурбон-Сіцылійскай. Пасля ранняй смерці сваіх братоў, старэйшага, дона Альфонса (1845—1847) і малодшага, дона Педра-Альфонса (1848—1850), Ізабела стала спадчынніцай прастола. Каб прыгатаваць дачку да яе будучых абавязкаў, Педру II забяспечыў ёй добрую адукацыю. Прыслухаўшыся да парады сваёй сястры Франсіскі, імператар у 1855 годзе прызначыў на ролю настаўніцы графіню Бараль, жонку французскага арыстакрата. Сям’я15 кастрычніка 1864 года ў Рыа дэ Жанэйра Ізабела ажанілася з французскім прынцам Гастонам Арлеанскім (1842—1922), графам д’Э, старэйшым сынам Луі Арлеанскага, герцага дэ Немур і ўнука караля Францыі Луі-Філіпа I. Дзеці:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia