Філіп I (герцаг Пармскі)
Філіп I (ісп.: Felipe I de Borbón; 15 сакавіка 1720 — 18 ліпеня 1765) — іспанскі інфант, герцаг Пармскі, П’ячэнцскі і Гуастальскі (1748—1765) з дынастыі Бурбонаў. Сын караля Іспаніі Філіпа V і яго другой жонкі Ізабелы Фарнезэ. Заснавальнік Пармскай лініі Бурбонаў. Маці Філіпа, Ізабела Фарнезэ, была адзіным дзіцем герцага Пармы і П’ячэнцы Адаарда II, і ўзяўшы шлюб, яна перадала правы на пармскі прастол іспанскім Бурбонам. У 1731 годзе герцагам Пармы і П’ячэнцы стаў старэйшы брат Філіпа дон Карлас, але ў 1735 годзе, пасля Вайны за польскую спадчыну, ён абмяняў герцагства з Габсбургамі на Неапаль і Сіцылію. Але паводле Аахенскага міру 1748 года Аўстрыя страціла Парму і П’ячэнцу і княства Гуастала. Герцагскі тытул вярнуўся да Бурбонаў і яго атрымаў дон Філіп. Ён стаў заснавальнікам лініі Пармскіх Бурбонаў. Пасля некалькіх гадоў вайны герцагства было ў сумным становішчы, і каб падняць эканоміку Філіп I прызначыў міністрам Гіёма дзю Тыё. У 1768 годзе герцаг выгнаў езуітаў з Пармы і абвясціў канфіскацыю маёмасці каталіцкай царквы. Ён падтрымліваў развіццё навучання, адкрыў публічныя школы. Сям’яУ 1739 годзе Філіп ажаніўся з Луізай Елізаветай Французскай (1727—1759), дачкой Людовіка XV і Марыі Ляшчынскай. Дзеці:
Памёр Філіп I 18 ліпеня 1765 года ў Алесандрыі, куды суправаджаў на вяселле сваю дачку Марыю Луізу. Яго спадчыннікам стаў сын Фердынанд I. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia