Марыя Тэрэза Maria Teresa Партрэт пэндзля Элізабет Віжэ-Леброн , 1790
Нараджэнне
6 чэрвеня 1772 (1772-06-06 ) [ 1] [ 2]
Смерць
13 красавіка 1807 (1807-04-13 ) [ 1] [ 2] (34 гады)
Месца пахавання
Род
Бурбоны
Бацька
Фердынанд I
Маці
Марыя Караліна Аўстрыйская [d]
Муж
Франц II [ 3]
Дзеці
Марыя-Луіза Аўстрыйская , Фердынанд I , Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская [d] , Archduchess Maria Clementina, Princess of Salerno [d] , Archduke Joseph Franz of Austria [d] [ 4] , Archduchess Marie Caroline Ferdinanda of Austria [d] , Франц Карл Аўстрыйскі [d] , Archduke Johann Nepomuk of Austria [d] [ 4] , Archduchess Amalie Theresa of Austria [d] [ 4] , Archduchess Caroline Ludovika of Austria [d] [ 4] , Archduchess Marie Caroline of Austria [d] [ 4] і Archduchess Maria Anna of Austria [d] [ 4]
Веравызнанне
Каталіцкая Царква
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Марыя Тэрэза Караліна (італ. : Maria Teresa Carolina di Borbone-Napoli ; 6 чэрвеня 1772 , Неапаль , Неапалітанскае каралеўства — 13 красавіка 1807 , Вена , Аўстрыйская імперыя ) — прынцэса Неапалітанская і Сіцылійская, пасля замужжа імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі , затым аўстрыйская імператрыца.
Старэйшая дачка Фердынанда I , караля Неапаля і Сіцыліі, і Марыі Караліны Аўстрыйскай , была названа ў гонар бабулі па матчынай лініі, Марыі Тэрэзіі .
15 верасня 1790 года Марыя Тэрэза ажанілася з Францам Аўстрыйскім (1768 —1835 ), які стаў двума гадамі пазней імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1804 годзе пасля падзення Свяшчэннай Рымскай імперыі і прыняцця Францам II тытула аўстрыйскага імператара, Марыя Тэрэза стала першай аўстрыйскай імператрыцай. З трынаццаці дзяцей Франца II і Марыі Тэрэзы выжылі:
Марыя Луіза (1791 —1847 ), у першым шлюбе з Напалеонам Банапартам , у другім з графам Нейперг , у трэцім з графам Бомбель;
Фердынанд I (1793 —1875 ), імператар Аўстрыі;
Марыя Леапальдзіна (1797 —1826 ), у шлюбе з імператарам Бразіліі Педру I ;
Марыя Клеменціна (1798 —1881 ), у шлюбе з сваім дзядзькам Леапольдам, прынцам Салерна ;
Марыя Караліна (1801 —1832 ), у шлюбе з прынцам Саксоніі Фрыдрыхам Аўгустам II ;
Франц Карл (1802 —1878 ), у шлюбе з Сафіяй Баварскай ;
Марыя Ганна (1804 —1858 ), памерла незамужняй.
Марыя Тэрэза была другой з чатырох жонак Франца II і адзінай, якая нарадзіла яму дзяцей.
Зноскі
Спасылкі
Марыя Тэрэза Бурбон-Неапалітанская — продкі
Слоўнікі і энцыклапедыі Генеалогія і некрапалістыка