Марыя-Луіза Пармская
Марыя-Луіза Пармская (ісп.: Maria Luisa de Parma, італ.: Maria Luisa di Borbone-Parma; 9 снежня 1751, Парма, Пармскае герцагства — 2 студзеня 1819, Рым, Папская вобласць) — каралева Іспаніі і жонка караля Карла IV Іспанскага. Вядомы парк Марыя Луіса ў Севільі названы па яе імі. БіяграфіяМарыя-Луіза быў дачкой Філіпа I, герцага Пармскага і яго жонкі прынцэсы Луізы-Елізаветы Французскай. Яе ахрысцілі імем Луіза Марыя Тэрэза, але больш была вядомая як Марыя Луіза. Яна даводзілася ўнучкай Філіпу V Іспанскаму і Людовіку XV Французскаму. Мастак Гоя часта пісаў яе партрэты. Яна часта была апісана сучаснікамі, як заганная і грубая жанчына, якая цалкам дамінавала над каралём, слабым і нерашучым Карлам IV. Паводле некаторых даных Мануэль Гадой, прэм'ер-міністр яе мужа, які быў маладзешы яе на 16 гадоў і якога яна зрабіла прэм'ер-міністрам Іспаніі ў 25 гадоў, быў яе даўнім палюбоўнікам. Яна была арыштавана Францыяй, і яе муж адмовіўся ад трона Іспаніі ў 1808, пад ціскам Напалеона, спачатку на карысць свайго сына Фердынанда VII, а потым на карысць Напалеона, які зрабіў іспанскім каралём свайго брата Жазефа. Марыя Луіза, Гадой і былы кароль правялі рэштку сваіх дзён па-за Іспаніяй. Яна і яе муж абодва памерлі ў 1819, у Рыме, дзе ім даў прытулак Папа Рымскі Пій VII. Яе рэшткі і рэшткі яе мужа, былі перанесены ў Іспанію, і пахаваны ў каралеўскай пахавальні іспанскіх каралёў Эскарыяле. Паводле некаторых даных, некалькі з яе дзяцей не былі народжаны ад мужа, які быў яе стрыечным братам па бацьку (бацька Марыі-Луізы і бацька Карла IV даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі). Інфант дон Франсіска (герцаг Кадыскі], як паведамляюць, асабліва блізка нагадваў Гадоя. Дзеці
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia