Ізабела Фарнезэ
Ізабела Фарнезэ, Елізавета Пармская (ісп.: Isabel de Farnesio; 25 кастрычніка 1692 — 11 ліпеня 1766) — другая жонка караля Іспаніі Філіпа V. Адзіная дачка Адаарда Фарнезэ, пляменніца і адначасова пасербка апошняга герцага Пармскага з роду Фарнезэ — Франчэска, які ажаніўся з маці Ізабелы, удавой свайго брата — Даратэяй Сафіяй Нойбургскай. Ажанілася ў 1714 годзе. Пасля 1724 года, калі кароль наблізіўся да вар'яцтва, Ізабела кіравала за яго і самастойна накіроўвала палітыку Іспаніі. Пасля смерці свайго бяздзетнага дзядзькі Ізабела атрымала ў спадчыну маёмасць і землі Фарнезэ і далучыла іх да ўладанняў іспанскай кароны. Яе трэці сын, Філіп Пармскі, атрымаў землі Пармы і стаў заснавальнікам лініі пармскіх Бурбонаў, у той час як яе старэйшы сын, Карлас, апроч кароны Іспаніі атрымаў карону Абедзвюх Сіцылій, (якую затым перадаў свайму сыну Фердынанду, а не захаваў за Іспаніяй). ДзеціІзабела была другой жонкай Філіпа V і нарадзіла яму 7 дзяцей:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia