Іларыён Сямёнавіч Свянціцкі
Іларыё́н Сямё́навіч Свянц́іцкі (укр.: Іларіон Семенович Свєнціцький; 7 красавіка 1876, Буск, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Львоўская вобласць, Украіна — 18 верасня 1956, Львоў, УССР, СССР) — украінскі вучоны, этнограф, доктар філілагічных навук з 1902. Стваральнік і першы дырэктар Нацыянальнага музея ў Львове. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і дырэктара школы Свянціцкага С. Ф. (1842—1926). Па заканчэнні гімназіі паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта імя Яна Казіміра. У 1899 працягвае адукацыю як вольны слухач гісторыка-філалагічнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта і Археалагічнага інстытута. Настаўнікамі яго былі А. Шахматаў, А. Сабалеўскі, Ф. Корш, У. Ламанскі і іншыя. Лінгвістычныя веды паглыбляе ў Вене пад кіраўніцтвам В. Ягіча, абараняе доктарскую дысертацыю пра творчасць Максіма Грэка. З 1913 — прыват-дацэнт кафедры славянскай філалогіі Львоўскага ўніверсітэта. Спраўжны член НТШ з 1914 года. Быў удзельнікам гурту галіцкіх сацыялістаў. Арганізатар і выкладчык львоўскага таемнага ўніверсітэта 1921—1925. За тую дзейнасць ён быў звольнены з універсітэту Яна Казіміра, але пазней адноўлены там жа на пасадзе прыват-дацэнта. У 1944—1950 кіраваў кафедрай славянскай філалогіі Львоўскага ўніверсітэта. З 1944 — загадчык львоўскага аддзела інстытута грамадскіх навук АН УССР. Цягам 47 гадоў ад 1905 да 1952 Свянціцкі быў першым і нязменным кіраўніком Нацыянальнага музея ў Львове (з 1939 г. — Дзяржаўны музей украінскага мастацтва). Навуковая дзейнасць Свянціцкага аглядала праблемы мастацтва, мовазнаўства, славістыкі і літаратуразнаўства. Свянціцкі — аўтар шматлікіх прац навуковых, прысвечаных фальклору і этнаграфіі ўкраінцаў. Як літаратуразнавец, вядомы даследваннем творчасці Івана Франко, Уладзіміра Вінічэнкі. За палову стагоддзя Свянціцкі сабраў вялікую калекцыю — блізка 5000 абразоў, некалькі тысяч узораў дэкаратыўнай апрацоўкі дрэва, дзесяцітысячны збор старадрукаваных і рукапісных кніг, 15000 выяў, зборы нумізматычныя і сфрагістычныя. Даследаваў усходніх славян, балгараў, сербаў, палякаў. Вывучаў помнікі ўкраінскай пісьменнасці, дыялекты ўкраінскай мовы. Памёр у Львове, пахаваны на Лычакіўскіх могілках. Свянціцкі і БеларусьПершая буйная беларусазнаўчая праца вучонага — «Адраджэнне беларускага пісьменства» (1906, Львоў) — была забаронена праз наяўнасць у ёй вершаў Купалы «Што ты спіш?..» і «Там»[3]. У 1926 Свянціцкі быў запрошаны да ўдзелу ў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу, аднак навуковец яе не наведаў — там было прачытана толькі яго прывітальнае слова[4]. Бібліяграфія
Паўнейшы пералік прац — у часопісе «Питання слов'янського мовознавства», кн. 5 (1958). Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia