Ільке Вілуда
Ільке Вілуда (ням.: Ilke Wyludda; 28 сакавіка 1969[1], Лейпцыг — 1 снежня 2024[2], Гале, Саксонія-Ангальт[3]) — нямецкая лёгкаатлетка (кіданне дыска, штурханне ядра), чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, удзельніца летніх Паралімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане. Спартыўная кар’ераУ 1985 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Котбусе Вілуда стала чэмпіёнкай Еўропы ў кіданні дыска і сярэбраным прызёрам у штурханні ядра. У 1987 годзе на наступным чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Бірмінгеме яна стала чэмпіёнкай у абедзвюх дысцыплінах. У 1986 годзе ў Афінах яна стала чэмпіёнкай свету сярод юніёраў у кіданні дыска, а праз два гады ў Грэйтэр-Садберы паўтарыла свой поспех. На летняй Алімпіядзе 1992 года ў Барселоне Вілуда кінула дыск на 62,16 м і заняла 9-е месца. На наступнай Алімпіядзе ў Атланце яе вынік склаў 69,66 м і яна стала алімпійскай чэмпіёнкай, апярэдзіўшы расіянку Наталлю Садаву (66,48 м) і прадстаўніцу Беларусі Эліну Звераву. На летняй Алімпіядзе 2000 года ў Сіднэі Вілуда з вынікам 63,16 м стала 7-й. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia