Гале (Саксонія-Ангальт)
Га́ле, часам Ха́ле (ням.: Halle (Saale)) — горад у Германіі, які стаіць на рацэ Зале. Самы населены горад зямлі Саксонія-Ангальт: па стане на 2005 год у ім пражывала каля 240 тысяч чалавек (з іх больш за 18 тысяч студэнтаў). Горад вядомы сваім універсітэтам, які быў заснаваны ў 1694 годзе; у 1817 годзе Універсітэт Гале быў аб’яднаны з Універсітэтам горада Вітэнберг; з 1933 года аб’яднаны ўніверсітэт завецца Універсітэт імя Марціна Лютэра Гале-Вітэнберг (ням.: Martin-Luther-Universität Halle-Wittenberg). ГісторыяГале ўпершыню згадваецца ў 806 годзе. Першыя паселішчы ўзніклі тут дзякуючы ўдаламу размяшчэнню і солевым радовішчам. Само слова «гале», як прынята лічыць, кельцкага паходжання, і азначае «месцы, багатыя соллю». Соль вызначыла лёс горада: з аднаго боку, яму заўсёды атрымоўвалася заставацца паспяховым і багатым дзякуючы гэтай жыццёва неабходнай спецыі; з іншай, развіццё саляварнай прамысловасці з часам атрымала лагічны працяг — тут у гады ГДР былі засяроджаны хімічныя заводы, і гэта вельмі згубна адбілася на экалогіі ўсяго рэгіёна. ![]() Горад вядзе сваю гісторыю з IX стагоддзя, калі Карл Вялікі заснаваў тут крэпасць — адну з шэрага ахоўных збудаванняў на ўсходніх межах Імперыі франкаў. Гарадскі статус быў падараваны новаму паселішчу ў 981 годзе імператарам Атонам II. З сярэдзіны X стагоддзя Гале на працягу амаль сямі стагоддзяў уваходзіў у склад архібіскупства Магдэбург. У 1648 годзе горад быў уключаны ў склад курфюрства Брандэнбург, а з пераўтварэннем апошняга ў Прускае каралеўства стаў прускім горадам. Гале цалкам захаваў свой гістарычны цэнтр, у той час як у Лейпцыгу, усяго ў 40 кіламетрах ад Гале, ацалела толькі некалькі будынкаў. Насельніцтва
¹ Вынікі перапісу насельніцтва Гарады-пабрацімы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia