Ілья Андрэевіч Маскаленчык
Ілья Маскаленчык (нар. 4 мая 2003) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Аланія» з Уладзікаўказа і моладзевай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у «Мінску», дзе гуляў на пазіцыі нападніка. У 2018 годзе перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама», дзе з цягам часу перайшоў на пазіцыю левага абаронцы. З лета 2020 года пачаў выступаць за дубль. У пачатку 2021 года пасля пераходу акадэміі «Дынама» да «Руха» таксама перайшоў у гэты клуб, гуляў за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Дынама»[3]. 29 ліпеня 2021 года дэбютаваў за «Дынама» ў адказным матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый УЕФА супраць пльзенскай «Вікторыі» (1:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. 2 жніўня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з гродзенскім «Нёманам» (1:3). У далейшым замацаваўся ў аснове брэсцкай каманды, нярэдка выхадзіў у стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[4]. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з брэсцкай камандай, а ў сакавіку, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам-2» да канца сезона 2024/25[5]. У сезоне 2022/23 замацаваўся ў складзе, а ў 2023 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды «Зеніта», дзе заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Цюмень»[6]. У ліпені 2024 года падпісаў кантракт з уладзікаўказскай «Аланіяй»[7]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Расіі (1:6) і быў заменены ў другім тайме. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia