Бараўлянскі сельсавет
Бараўля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года пасёлак) Лясны. ГісторыяУтвораны 9 жніўня 1979 года ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці з населеных пунктаў Зеленалужскага (11 населеных пунктаў: Баравая, Бараўляны, Валяр’янава, Вярбіцкія, Дроздава, Забалоцце, Копішча, Малінаўка, Уручча, Чарцяж і пасёлак Лясны), Калодзішчанскага (4 населеныя пункты: вёскі Жукаў Луг, Каралёў Стан, Скураты, Слабашчына) і Астрашыцка-Гарадоцкага (3 населеныя пункты: вёскі Курганы, Лескаўка і пасёлак Вопытны) сельсаветаў[1]. 20 кастрычніка 2011 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Сонечны[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 25687 чалавек[3], з іх 77,9 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 63147 чалавек[5]. ІнфраструктураНа тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 9 устаноў адукацыі і 7 медыцынскіх устаноў:
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца аграсядзіба «Бульбашык», а таксама гасцініца для сабак Floston-Dog. ТранспартПа тэрыторыі сельсавета праходзяць рэспубліканскія аўтадарогі: Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia