Імантс Зіеданіс
І́мантс Зі́еданіс, Імант Янавіч Зіеданіс (лат.: Imants Ziedonis; 3 мая 1933 — 27 лютага 2013) — латышскі паэт, сцэнарыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР (1967). Народны паэт Латвійскай ССР (1977), кавалер ордэна Трох зорак (1995). Таксама празаік (найбольш вядомы ў жанры эпіфаніі). БіяграфіяНарадзіўся 3 мая 1933 года ў пасёлку Рагацыемс Тукумскага раёна. Скончыў Тукумскую сярэднюю школу (1952), філалагічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта (1959) і Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Інстытуце сусветнай літаратуры ім. А. М. Горкага (1964). Друкуецца з 1961 года. Публіцыст, некаторы час займаўся палітыкай. Паводле яго сцэнарных работ на Рыжскай кінастудыі былі зняты два фільмы: «Хлопчык» (1977) і «Вей, ветрык!» (1973). Быў жанаты з актрысай Тэатра Дайлес Аўсмэ Кантанэ. Памёр 27 лютага 2013 года. Асобныя вершы Зіеданіса ў перакладзе Рыгора Барадуліна выйшлі на беларускай мове ў зборніку «Латышская савецкая паэзія». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia