Бумбутай (манг.: Бумбутай; маньчж.{{{1}}}; кіт.: 布木布泰; 28 сакавіка 1613 — 27 студзеня 1688) — жонка Хунтайцзы(руск.) (бел., якая паходзіла з харчынскага(руск.) (бел. клану Барджыгінаў. Яна была на 21 год маладзейшая за мужа. У час валадарання яе сына, імператара Шуньчжы, насіла тытул Удовая імператрыца Жаашэн, а ў час валадарання яе ўнука, імператара Кансі, — тытул Вялікая ўдовая імператрыца Жаашэн.
Як удовая імператрыца(англ.) (бел. і вялікая ўдовая імператрыца(англ.) (бел., яна мела значны ўплыў пры імператарскім двары Цын і карысталася вялікай павагай за сваю палітычную мудрасць і празорлівасць. Пасля смерці яна была пасмяротна ўдастоена тытула імператрыцы Сяачжуанвэнь, хоць пры жыцці яна ніколі не мела рангу імператрыцы.
Біяграфія
Паходжанне
Бацька: Чжайсан (寨桑), насіў тытул вана(руск.) (бел. першага рангу (親王)
Дзед па бацьку: Мангусі (莽古思), насіў тытул вана(руск.) (бел. першага рангу (親王)
У сакавіку ці красавіку 1625 года Бумбутай стала адной з шматлікіх жонак Хунтайцзы(руск.) (бел.. Да гэтага 28 мая 1614 года манголы харчыны(руск.) (бел. паслалі Хунтайцзы іншую жанчыну, Джэржэр, будучую імператрыцу Сяадуаньвэнь(англ.) (бел., каб умацаваць адносіны паміж дынастыяй Цын і харчынамі. Старэйшая сястра Бумбутай, Харджол, будучая галоўная жонка Харжол(манг.) (бел., выйдзе замуж за Хунтайцзы 6 снежня 1634 года.
Эпоха Чондэ
31 студзеня 1629 года Бумбутай нарадзіла чацвёртую дачку Хунтайцзы, прынцэсу Юнму(в’етн.) (бел. першага рангу, 2 сакавіка 1632 года яго пятую дачку, прынцэсу Шухуэй(кіт.) (бел. першага рангу, і 16 снежня 1633 года яго сёмую дачку, прынцэсу Шучжэ(кіт.) (бел. першага рангу.
Калі ў жніўні 1636 года Хунтайцзы прысвоіў тытулы сваім пяці асноўным жонкам, Бумбутай была названа «жонкай Чжуан» з палаца Юнфу (永福宮).
15 сакавіка 1638 года жонка Чжуан нарадзіла дзевятага сына Хунтайцзы, Фуліня.
Эпоха Шуньчжы
Хунтайцзы памёр 21 верасня 1643 года, яго змяніў Фулінь, які быў узведзены на трон як імператар Шуньчжы. Бумбутай, як маці кіруючага імператара, была ўдастоена тытула «Святая Маці, удава-імператрыца» з ганаровым імем «Чжаашэн». Яе цётка Джэрджэр, як імператрыца-консорт папярэдняга імператара, таксама ўшаноўвалася як «імператрыца-маці, удава-імператрыца». Малодшы зводны брат Хунтайцзы, Даргонь(руск.) (бел., быў прызначаны прынцам-рэгентам(руск.) (бел., які будзе кіраваць ад імя імператара Шуньчжы, пакуль імператар не дасягне паўналецця. Пасля смерці Даргоня 31 снежня 1650 года імператар Шуньчжы пасмяротна пазбавіў яго княжацкага тытулу(англ.) (бел. і загадаў эксгумаваць і знявечыць яго труп. Лічыцца — хоць і не пацвярджаецца гістарычнымі сведчаннямі — што ўдовая імператрыца Чжаашэн таемна выйшла замуж за Даргоня пасля смерці Хунтайцзы, паколькі левіратны шлюб(англ.) (бел. быў распаўсюджаны сярод манголаў.
Эпоха Кансі
Удовая імператрыца Чжаашэн падчас праўлення свайго сына паводзіла сябе стрымана і мала ўмешвалася ў палітыку. Імператар Шуньчжы памёр 5 лютага 1661 года і яму ўспадкаваў яго трэці сын Сюанье, які ўступіў на трон як імператар Кансі. Як бабуля кіруючага імператара, яна была ўшанаваная тытулам «Вялікая ўдовая імператрыца Чжаашэн». Паколькі імператар на той момант быў непаўналетнім, чатыры рэгенты імператара Кансі(англ.) (бел., прызначаныя імператарам Шуньчжы, кіравалі ад яго імя да яго паўналецця. У гэты час Вялікая ўдовая імператрыца Чжаашэн параіла свайму ўнуку вучыцца ў рэгентаў і ўзяла на сябе адказнасць за яго выхаванне пасля смерці маці імператара(англ.) (бел..
Калі імператар Кансі вырас і пачаў сваё асабістае кіраванне ў 1667 годзе, ён адчуў пагрозу з-за моцнага ўплыву Абоя(англ.) (бел., аднаго з чатырох рэгентаў. Праз два гады Вялікая ўдовая імператрыца Чжаашэн дапамагла свайму ўнуку ў яго планах пазбавіцца ад Абоя. Апошняга заманілі ў пастку (прымусілі сесці на зламанае крэсла), арыштавалі і адхілілі ад улады. На працягу ўсяго жыцця Бумбутай не падабалася жыць у Забароненым горадзе, нягледзячы на раскошныя ўмовы, якія ён прапаноўваў. Яна таксама адмовілася ад святкавання дня нараджэння, паколькі лічыла, што гэта будзе дорага каштаваць.
Калі восенню 1687 года Вялікая ўдовая імператрыца Чжаашэн захварэла, імператар Кансі асабіста клапаціўся пра сваю бабулю[2]. Яна памерла 27 студзеня 1688 года.
Партрэты
«Партрэт супругі Чжуан у прыдворным касцюме» (莊妃朝服像), намаляваны на папяровым скрутку (92 х 53 см).
Афіцыйны імператарскі партрэт Бумбутай, удовай імператрыцы Чжаашэн.
У сучаснай культуры
Літаратура
«Сяачжуан Мішы» (孝莊秘史), раман пра Бумбутай, напісаны Ян Хайвэем (Янам Хайвэем(кіт.) (бел.).
«Малады імператар» (少年天子), раман пра імператара Шуньчжы, напісаны Лін Лі(англ.) (бел..
«Зялёны Фенікс: Раман пра жанчыну, якая перарадзіла Азію, імператрыцу Сяачжуан», напісаны Эліс Пун(ВД) (бел..
Тэлебачанне
Росквіт і падзенне дынастыі Цын(англ.) (бел. — ганконгскі тэлесерыял пра гісторыю дынастыі Цын. Бумбутай з’яўляецца толькі ў першым сезоне, які выйшаў у эфір у 1987 годзе, яе гуляла Нора Мяа(руск.) (бел..
Zhuangfei Yishi(кіт.) (бел. (莊妃軼事) — кітайскі тэлесерыял 988 года пра Бумбутай, дзе галоўную ролю згуляла Бо Хань(кіт.) (бел..
Раман у эпоху перамен(англ.) (бел. — кітайскі тэлесерыял 2003 года, якія паказвае падзеі змены дынастыі Мін на дынастыю Цын. У ролі Бумбутай знялася Ню Лі(кіт.) (бел..
Каралеўскі раман(кіт.) (бел. — кітайскі тэлесерыял 2015 года, дзе ролю Бумбутай выконвала Юань Ён’і(англ.) (бел.. У гэтым серыяле постаць Бумбутай паказана як самая вялікая перашкода для кахання паміж імператарам Шуньчжы і наложніцай Дунго(англ.) (бел..
Легенда пра жамчужыну дракона(руск.) (бел. — кітайскі тэлесерыял 2017 года, дзе ролю Бумбутай у яе апошнія гады ў якасці Вялікай удовай імператрыцы ў эпоху Кансі сыграла Сіцын Гаава(англ.) (бел..
Гульні
Europa Universalis IV(англ.) (бел. — гэта вялікая стратэгічная відэагульня, на адным з экранаў загрузкі якой намаляваны Бумбутай.
↑Barbara Bennett Peterson. Notable women of China: Shang dynasty to the early twentieth century. — Armonk (N.Y.): M.E. Sharpe, 2000. — С. p. 328. — ISBN 978-0-7656-0504-7.
Wan, Yi; Shuqing, Wang; Yanzhen, Lu; Scott, Rosemary E. (1988). Daily Life in the Forbidden City: The Qing Dynasty, 1644-1912 (Illustrated ed.). Viking. ISBN0670811645.