Інжынерная сістэмаІнжынерная сістэма: адмена сістэмы, якую разглядаюць у тэхніцы і сістэмным праектаванні (звычайна пад назвай проста «сістэмы»); сукупнасць разнастайных элементаў (частак сістэмы), якія разам выпрацоўваюць вынікі, немагчымыя для працы паасобных элементаў. У лік магчымых элементаў могуць уваходзіць людзі, апаратура, праграмы, збудаванні, правілы, дакументы і наогул, усякія аб'екты, неабходныя дзеля выпрацоўвання вынікаў сістэмнага ўзроўню. У лік магчымых вынікаў працы інжынернай сістэмы ўваходзяць таксама існыя на ўзроўні сістэмы здольнасці, уласцівасці, параметры, функцыі, паводзіны і прадукцыйнасць[1]. Тая вартасць, якая дадаецца сістэмай як цэлым, па-за незалежнымі ўкладамі асобных частак, ствараецца найперш адносінамі паміж часткамі (спосабамі іх узаемадзення). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia