Сістэмная інжынерыя![]() Сістэмная інжынерыя, сістэматэхніка, сістэмнае праектаванне (распрацоўка) (англ.: systems engineering), тэхнічная дысцыпліна, якая займаецца распрацоўкай і ажыццяўленнем міждысцыплінарнага працэсу, які прызначаны задавальняць патрэбы заказчыкаў і іншых зацікаўленых асоб. Такі міждысцыплінарны працэс ахоплівае вобласць мэтавых тэхнічных ведаў і кіраванне сістэмнай распрацоўкай. Ён мусіць дзейнічаць высакаякасна, спосабам, вартым даверу, ашчадным і своечасовым, на працягу цэлага жыццёвага цыклу сістэмы. У іншых вызначэннях ён апісваецца як інтэграваны збор сістэмных развязанняў, які задавальняе патрэбы заказчыка, і разлічаны на ўвесь жыццёвы цыкл прадукту. Структура працэсуЗвычайна выніковы працэс складаецца з сямі галоўных задач і такая структура азначаецца, паводле англійскіх назваў задач, скарачэннем SIMILAR[1] (у перакладзе: Пастаноўка задачы, Вывучэнне магчымасцяў, Мадэляванне сістэмы, Інтэграцыя, Пуск сістэмы, Ацэнка параметраў, Пераацэнка). Задачы звязаныя між сабой не паслядоўна, а паралельна і ітэратыўна. У стандартахГістарычна вядомыя і практычна ўжываліся вызначэнні сістэматэхнікі паводле ваенных і міжнародных стандартаў. Так, сістэматэхніка вызначаецца як:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia