Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны
Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны (укр.: Інтернаціональний легіон територіальної оборони України) — вайсковае падраздзяленне, створанае для замежных добраахвотнікаў, якія жадаюць ваяваць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі[2]. ГісторыяІнтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны быў створаны ўказам Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, што было абвешчана ў заяве міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы 27 лютага 2022 года каля 11:00 (UTC+3). Дзмітрый Кулеба таксама змясціў пост пра стварэнне легіёна ў сацыяльнай сетцы Twitter, дзе запрасіў падаваць заяўкі, заявіў, што «разам мы перамаглі Гітлера, пераможам і Пуціна»[3]. З часам, колькасць легіёна дасягнула 18 тысяч чалавек з больш за 85 краін (восень 2024 года, ацэнка)[1]. Роднаснае фарміраваннеПраз некаторы час у падпарадкаванні Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны было створана падобнае падраздзяленне — Міжнародны легіён пры ГУР МА Украіны . Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia