Замежныя камбатанты ў расійска-ўкраінскай вайнеУ расійска-ўкраінскай вайне з абодвух бакоў удзельнічаюць замежныя добраахвотнікі і/або найміты. Вылучаюць дзве хвалі іх прытоку ў зону баявых дзеянняў: першая хваля адбывалася з 2014 па 2019 год (вайна на Данбасе), другая пачалася ў 2022 годзе (буйнамаштабнае ўварванне ва Украіну). Першая хваляПрыток замежнікаў пачаўся летам 2014 года. Большасць з іх з’ехалі з Украіны ў 2015 годзе. Некаторыя пасялілася тут назаўжды[1]. Да канца 2015 года бакі распачалі крокі па прафесіяналізацыі сваіх сіл і ўключэнні арганізаваных знізу добраахвотніцкіх батальёнаў (улады — у Нацыянальную гвардыю, паўстанцы — у армейскі корпус). Фактычна гэта азначала канец вярбоўцы замежных баевікоў. Пасля 2015 года іх прыток у «гарачую кропку» амаль цалкам спыніўся[1]. Паводоле старэйшага аналітыка Польскага інстытута міжнародных спраў Аркадыюша Легіча, да 2014 года ва Украіне ваявала каля 17 241 замежных баевікоў. 3879 з іх падтрымалі цэнтральную ўладу, астатнія далучыліся да сепаратыстаў. Сярод прыхільнікаў афіцыйнага Кіева самую вялікую групу замежнікаў склалі грамадзяне Расіі (прыкладна 3000 чалавек), на другім месцы — беларусы (каля 300 баевікоў), на трэцім — грузіны (120). Акрамя іх, на баку ўкраінскай арміі змагаліся грамадзяне Харватыі (50), Албаніі (15), Аўстраліі (5), Аўстрыі (35), Азербайджана (20), Бельгіі (1), Босніі і Герцагавіны (5), Балгарыі (6), Канады (10), Чэхіі (5), Даніі (15), Эстоніі (10), Фінляндыі (15), Францыі (15), Германіі (15), Грэцыі (2), Ірландыі (7), Ізраіля (15), Італіі (35), Латвіі (8), Літвы (15), Малдовы (15), Косава (4), Нідэрландаў (3), Паўночнай Македоніі (4), Нарвегіі (10), Польшчы (10), Партугаліі (1), Румыніі (4), Сербіі (6), Славакіі (8), Швецыі (25), Турцыі (30), Вялікабрытаніі (10) і ЗША (15)[2]. На баку прарасійскіх сіл змагаліся пераважна выхадцы з былога Савецкага Саюза. Сярод іх сустракаліся грамадзяне Арменіі[3], Беларусі[4], Казахстана[5], Кыргызстана[6][7], Латвіі[8], Абхазіі[9], Паўднёвай Асеціі[10][11] і Прыднястроўя[12]. ПВК «Вагнер», якая пачала свой шлях менавіта на Данбасе, у той перыяд у асноўным складалася з жыхароў постсавецкіх і ўсходнееўрапейскіх краін. Пазней у шэрагах вагнераўцаў з’явіліся сірыйцы[13]. Хоць Крэмль адмаўляў свой удзел у вайне на Данбасе, але да паўстанцаў далучаліся шматлікія групы расійскіх добраахвотнікаў: казакі[14], групоўкі «Нацыянальна-вызваленчы рух»[15] і «Рускае нацыянальнае адзінства»[16], партыя «Другая Расія»[17], левыя актывісты[18]. Сярод замежных баевікоў былі і неславянскія этнічныя меншасці, у тым ліку паўночныя асеціны, інгушы[19] і чачэнцы[20]. Паводле апублікаванага ў 2015 годзе дакладу польскага эксперта па бяспецы Кацпера Рэкавека для Польскага інстытута міжнародных спраў, каля сотні немцаў, сто сербаў і трыццаць венграў ваявалі на баку самаабвешчаных ДНР і ЛНР[21]. Другая хваляПачатак расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года прывёў да значнага павелічэння колькасці замежных баевікоў. Праз два дні пасля пачатку кампаніі Урад Украіны абвясціў аб стварэнні афіцыйна санкцыянаванага інтэрнацыянальнага легіёна[22], які нібыта атрымаў адабрэнне з боку некаторых заходніх краін[23][24][25][26]. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін публічна запрашаў замежных добраахвотнікаў далучыццы да расійскай арміі[27]. Большасць з іх трапілі ў брыгаду «Прызрак». Паводле заяў украінскіх крыніц, расіяне актыўна вярбуюць жыхароў такіх краін, як ЦАР[28], Лівія[29] і Сірыя[30]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia