Іозеф Радэцкі
Іага́н Іо́зеф Ве́нцэль (Антон Франц Карл) граф Радэ́цкі фон Ра́дэц (ням.: Johann Josef Wenzel Graf Radetzky von Radetz, чэшск.: Jan Josef Václav Radecký z Radče; 2 лістапада 1766, Тршэбніцы — 5 студзеня 1858, Мілан) — аўстрыйскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, з чэшскай дваранскай сям'і, фельдмаршал (1836); найбольш выбітны палкаводзец Аўстрыі свайго часу. БіяграфіяМаладым афіцэрам удзельнічаў у турэцкай вайне 1790 года, вылучыўся ў бітвах пры Марэнга і Гогенліндэне. Прызначаны ў 1813 членам ваеннага савета, дзейна працаваў над рэарганізацыяй аўстрыйскай арміі, асабліва клапоцячыся пра камандзіроўкі за мяжу маладых афіцэраў для завяршэння ваеннай адукацыі. У бітве пры Лейпцызе ён аказаў вялікую паслугу ў якасці начальніка штаба князя Шварцэнберга. У мірныя гады Радэцкі камандаваў кавалерыйскай дывізіяй, потым быў камендантам Ольмюца. З 1831 камандаваў аўстрыйскай арміяй у Італіі і тут набыў шырокую вядомасць, з аднаго боку, як узорны арганізатар арміі і стратэг, з іншай — як жорсткі і халодны рэакцыянер. У 1848 годзе ён спрабаваў сілай здушыць рэвалюцыю, але пасля 5-дзённага боя на вуліцах Мілана павінен быў (уначы 23 сакавіка) з 15-ці тысячнай арміяй адступіць у Верону; там ён умацаваўся і, скарыстаўшыся бяздзейнасцю ворага, напачатку мая перайшоў у наступ. Разбіўшы сардынцаў пры Санта-Лучыа 6 мая, ён адважным і майстэрскім флангавым рухам перайшоў Мінча ў Мантуі і атрымаў новую перамогу пры Куртатоне, але не дасягнуў сваёй мэты — вызваленні абложанай сардынцамі Песк'еры (здалася 31 мая). Пасля двухмесяцовага перамір'я ён разбіў сардынцаў пры Кустоце і 6 жніўня заняў Мілан (завошта пасля атрымаў ордэн Святога Георгія I класа), а 9-га прадпісаў з непрыяцелем перамір'е. Па аднаўленні ваенных дзеянняў 10 сакавіка 1849 ён нанес сардынцам новую паразу пры Навары 23 сакавіка, якая і вырашыла вайну. Пасля падзення Венецыі Радэцкі на пасадзе генерал-губернатара Ламбарда-Венецыянскага каралеўства пасяліў пры дапамозе цвёрдых мер спакой у Італіі. Ён не дажыў да таго, каб убачыць непасрэдны вынік сваёй палітыкі — страту для Аўстрыі перш Ламбардыі, потым Венецыі. У 1858 годзе яму быў узведзены помнік у Празе, у 1892 — у Вене. У 1849 ганараваны звання рускага генерал-фельдмаршала. Цікавы факт
Зноскі
ЛітаратураПры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia