Іван Іванавіч Дзібіч-Забалканскі
Іван Іванавіч Дзібіч-Забалканскі (Іаган Карл Фрыдрых Антон) (13 мая 1785, Гросляйпэ, Сілезія, Польшча — 10 чэрвеня 1831) — генерал-фельдмаршал расійскай арміі (1829). БіяграфіяПаходзіў з сям’і афіцэра Дзібіча, які ў 1798 годзе перайшоў на службу ў расійскую армію. Вучыўся ў Берлінскім кадэцкім корпусе, у 1801 годзе пераведзены на службу ў Расію. Удзельнік вайны з Францыяй у 1805—1807 гадах, замежных паходаў расійскай арміі ў 1812—1813 гадах. У 1823—1824 гадах — начальнік Галоўнага штаба. Кіраваў арыштамі дзекабрыстаў у 2-й арміі. У час руска-турэцкай вайны 1828—1829 кіраваў ваеннымі дзеяннямі на Балканах, за што атрымаў дадатак да прозвішча — Забалканскі. Выступаў супраць нацыянальна-вызваленчай вайны на Балканах. Са снежня 1830 года галоўнакамандуючы войскамі супраць паўстання 1830—1831. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia