Іонас Стасюнас
Іонас Стасю́нас[3] (літ.: Jonas Stasiūnas; 26 верасня 1919 — 3 жніўня 1987) — літоўскі савецкі оперны спявак (барытон), педагог. Народны артыст СССР (1964). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Нічунай Панявежскага павета (цяпер — у Купішкіскім раёне Літвы). Вучыўся ў Панявежыскай гімназіі. З 1941 года — у трупе, з 1943 па 1984 год — саліст Дзяржаўнага тэатра драмы, оперы і балета ў Каўнасе. У 1948 годзе скончыў вакальнае аддзяленне Каўнаскай кансерваторыі. З 1962 года выкладаў у ёй, з 1983 года — прафесар. Дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 4-га склікання[4]. Член КПСС з 1957 года[4]. Памёр І. Стасюнас 3 жніўня 1987 года. Пахаваны на Антакальскіх могілках[5]. ТворчасцьТворчасць Іонаса Стасюнаса вылучалі высокая музычная культура, прыгожы сакавіты голас і дар пераўвасаблення[3]. Стварыў звыш 50 роляў, шмат літоўскіх народных песень выконваў з дачкой Аўшрай Стасюнайтэ (літ.: Aušra Stasiūnaitė)[6]. Сярод оперных партый: Сакалас («Марытэ» А. Рачунаса), Палкоўнік, Чорны пан («Дачка», «Ave vita» В. Кловы), Радвіла («Даля» Б. Дварыёнаса), Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М. П. Мусаргскага), Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Мазепа, Томскі, Ялецкі («Мазепа», «Пікавая дама», П. І. Чайкоўскага), Лістрат («У буру» Ц. Хрэннікава), Рыгалета, Яга («Рыгалета», «Атэла» Дж. Вердзі), Валянцін («Фауст» Ш. Гуно), Фігаро («Жаніцьба Фігаро» В. А. Моцарта) і інш. З опернымі пастаноўкамі і канцэртнымі праграмамі гастраляваў па Літве, Беларусі, Балгарыі, Чэхаславакіі, Латвіі, Польшчы, Малдавіі, Расіі, Украіне, рэспубліках Закаўказзя, Кітаі і Манголіі[5]. Прымаў удзел у больш за 1500 канцэртах[5]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia