Іосіф Ляпкоўскі
Іосіф Ляпкоўскі (Юзаф, свецкае імя Ян; ? — 2 верасня 1778) — дзеяч уніяцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага, староста пеліканскі. БіяграфіяПаходзіў з шляхецкай каталіцкай сям’і герба «Дамброва» з Візнаўскай зямлі. У спадчыну ад бацькі Караля атрымаў разам з братам Міхалам, ротмістрам аршанскім, маёнткі ў Аршанскім павеце. Сваю частку спадчыны запісаў базыльянскаму манастыру ў Оршы, які заснаваў у 1758 годзе. Уступіў у базыльянскі ордэн і стаў ігуменам заснаванага манастыра. Дзякуючы падтрымцы уніяцкага архіепіскапа смаленскага Іраклія Лісанскага ў 1767 годзе атрымаў ад караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага пасаду смаленскага каад’ютара і архімандрыта Ануфрыеўскага манастыра ў Мсціслаўскім ваяводстве. Ад імя Лісанскага пачаў у нунцыятуры ў Варшаве судовы працэс з полацкім архіепіскапам Ясонам Смагаржэўскім, які захапіў частку Смаленскай уніяцкай архіепархіі (17 дэканатаў у Мсціслаўскім ваяводстве). Пасля смерці Лісанскага ў 1771 годзе Ляпкоўскі быў прызначаны смаленскім архіепіскапам, застаўшыся ануфрыеўскім архімандрытам. У Расійскай імперыіПасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, не жадаючы стаць падданым Расійскай імперыі, пачаў рабіць захады для пераезду ў іншы базыльянскі манастыр, аднак папскі нунцый Я. Гарампі пераканаў яго застацца. Са згоды магілёўскага губернатара Ляпкоўскаму былі падпарадкаваны таксама Гомельскі і Рагачоўскі дэканаты, якія раней падпарадкоўваліся уніяцкай мітрапаліцкай дыяцэзіі і адышлі ў склад Расіі. Пасля гэтыя дэканаты былі падпарадкаваны імператрыцай Кацярынай II Смагаржэўскаму, але Ляпкоўскі здолеў захаваць над імі ўладу як яго вікарый. У 1774 годзе дзякуючы ініцыятыве Смагаржэўскага створана Мсціслаўская суфраганія Смаленскай архіепархіі, на сядзібу епіскапа-сфрагана прызначаны Ануфрыеўскі манастыр. У якасці суфрагана быў прапанаваны пляменнік Ляпкоўскага — Іраклій Лісоўскі, які ў 1778 годзе прызначаны адміністратарам Ануфрыеўскай архімандрыі. У 1775 годзе атрымаў ад Панятоўскага ордэн Святога Станіслава. У хуткім часе Ляпкоўскі памёр як апошні уніяцкі смаленскі архіепіскап. Пахаваны ў Аршанскім базыльянскім манастыры. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia