Іпаліт Гіляравіч Гараўскі
Іпаліт Гіляравіч Гараўскі (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1828, Астроўкі, Мінская губерня — не раней за 1864) — пейзажыст, брат Апалінарыя Гараўскага і Гілярыя Гараўскага[1]. БіяграфіяПаходжанне і сям’я![]() Паходзіў з дробнапамеснага шляхецкага роду Гараўскіх гербам «Кораб». Бацькі — Гіляры Францавіч Гараўскі і Мар’яна Якаўлеўна. Гіляры Гараўскі валодалі каля 200 га спадчыннага маёнтка, які дастаўся яму ад бацькі — Францішка Гараўскага[2]. У сям’і было тры дачкі — Юліяна-Схаластыка (1831, Уборкі), Феліцыяна-Паўліна (1834, Наборкі), Амелія (каля 1842), і сыны — Іпаліт (1828 ― пасля 1864)[1], Апалінары (1833, Наборкі ―1900), Караль (1838, Уборкі ― пасля 1869), Гектар (1843, Уборкі ― 1893), Гіляры (1847, Уборкі ― пасля 1875).[3] Караль і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гілярый ― мастакамі[4]. Нарадзіўся ў ваколіцы Астроўкі, хоць раней лічылася, што ва Уборках. У першай метрыцы хросту адной вадой, які адбыўся 1 (13) ліпеня напісана, што нарадзіўся ён 25 чэрвеня (7 ліпеня). Хрост вадой правёў уніяцкі святар з Брадца. Калі ж 8 (18) жніўня дапаўнялі хрост святым алеем, то ў метрыцы напісалі , што нарадзіўся ён 1 (13) ліпеня[5]. АдукацыяМагчыма, навучаўся ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе[6]. Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў Мінскай гімназіі ў Машчынскага ў 1840—1847 гадах[7]. Вольнапрыходны вучань Акадэміі мастацтваў у 1855—1864 гадах у С. М. Вараб’ёва[1]. У 1864 годзе атрымаў званне класнага мастака[7]. Прафесійная дзейнасць![]() ![]() Жыў у Мінску (у сярэдзіне 1860-х), дзе некалькі год працаваў настаўнікам малявання дзяцей генерала Дружыніна[8], потым некаторы час жыў у Санкт-Пецярбургу, дзе разам з братам Апалінарыем дапамагаў П. М. Траццякову ў яго калекцыянерскай і збіральніцкай дзейнасці[9][10]. Пазней пераехаў у Кіеў, дзе жыў у 1860-1870-х гадах[11]. ТворчасцьТвораў аўтарства Іпаліта Гараўскага захавалася нямнога, магчыма, прычынай гэтаму была яго занятасць выкладчыцкай работай, якой майстар займаўся ў Мінску пасля заканчэння Пецярбургскай акадэміі мастацтваў[12]. Па манеры выканання работы І. Гараўскага блізкія да твораў яго брата Апалінарыя[12]. Найбольш цікавымі лічацца кампазіцыі «На берагах ракі Бярэзіны» (1857)[1] і «Від у ваколіцах Бабруйска» (1858). У кожным з іх І. Гараўскі выступае не толькі як тэхнічна падрыхтаваны жывапісец, дэманструючы выдатнае валоданне прыёмамі пабудовы выразнай выявы, але і як прыхільнік, у большай ступені, чым брат, рамантычнай вобразнасці[12]. Некаторыя творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, напрыклад, палатно «Ля крыжа. Смерць паўстанца». У Рускім музеі захоўваецца карціна «На берагах ракі Бярэзіны». З іншых твораў можна згадаць «Від паблізу Бабруйска (Від у ваколіцах Бабруйска)», «Від Грэйдэна ў Ліфляндыі»[13]. Узнагароды і званніУзнагароджаны сярэбранымі медалямі: у 1857 г. 2 годнасці і ў 1858 г. 1 годнасці за карціну «На берагах ракі Бярэзіны» (1857)[14]. У 1864 г. дадзена званне класнага мастака 3 ступені жывапісу пейзажнага[15]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia