Гараўскія герба «Кораб»
Гараўскія — вялікалітоўскі арыстакратычны род. ГісторыяПаводле падання, род польскага паходжання, першы з іх — Іван Гракала-Гараўскі, за службу падчас войнаў са шведамі і туркамі атрымаў ад Жыгімонта Вазы маёнткі. Род занесены ў VI частку радаводай кнігі Мінскай губерні[1]. Паводле Яўгена Глінскага і Юрыя Снапкоўскага, якія распрацоўвалі радавод Гараўскіх, апублікаваны ў «Гербоўніку беларускай шляхты» (т. 4, 2016), большасць звестак пра гераічных і заслужаных продкаў роду — фальсіфікацыі. Імаверны радавод пачынаецца ад Людвіка, які жыў у сярэдзіне XVIII стагоддзя. Шматлікія нашчадкі Людвіка пазней жылі ў розных месцах Ігуменскага павета. Галіна, з якой паходзяць тры браты-мастакі мела маёнткі паблізу Брадца і Барацічаў — у Наборках, Астроўках і Уборках (цяпер не існуе, урочышча за 2 км на паўночны ўсход ад Падкаменя). Гэтыя Гараўскія былі пароднены з мясцовымі шляхецкімі радамі Туміловічаў, Усціновічаў, Станкевічаў, Кудрэвічаў, Пятровічаў і іншымі.[2] Многія з гэтай галіны Гараўскіх былі ахрышчаны ва ўніяцкай царкве ў Брадцы. Дзед братоў-мастакоў — Францішак Гараўскі, пахаваны на могілках у Брадцы.[2] Бацьку мастакоў — Галірыю належала 200 га спадчынных уладанняў[3]. Найбольш вядомыяБраты-мастакі Гараўскія герба «Кораб»[4]:
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia