Гілярый Гіляравіч Гараўскі
Гілярый Гіляравіч Гараўскі (1847, Уборкі, Ігуменскі павет, Мінская губерня — пасля 1875) — акварэліст, брат Апалінарыя Гараўскага і Іпаліта Гараўскага. БіяграфіяПаходжанне і сям’я![]() Паходзіў з дробнапамеснага шляхецкага роду Гараўскіх герба «Кораб». Бацькі — Гіляры Францавіч Гараўскі і Мар’яна Якаўлеўна. Гараўскія валодалі каля 200 га зямлі, якая дасталася бацьку мастака Гелярыю ад дзеда мастака Францішка Гараўскага[1]. У сям’і было тры дачкі — Юліяна-Схаластыка (1831, Уборкі), Феліцыяна-Паўліна (1834, Наборкі), Амелія (каля 1842), і сыны — Іпаліт (1828, Астроўкі ― пасля 1864)[2], Апалінары (1833, Наборкі ―1900), Караль (1838, Уборкі ― пасля 1869), Гектар (1843, Уборкі ― 1893), Гіляры (1847, Уборкі ― пасля 1875).[3] Караль і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гілярый ― мастакамі[4]. Нарадзіўся 18 (30) снежня 1846 года ў ваколіцы Уборкі, хоць доўгі час лічылася, што ён нарадзіўся ў 1847 годзе. Ахрышчаны праз 5 дзён пасля нараджэння[3]. АдукацыяАтрымаў адукацыю ў Аляксандраўскім кадэцкім корпусе[5], дзе вучыўся і яго старэйшы брат Апалінарый, але ўжо тым часам, калі корпус быў пераведзены з Брэста ў Маскву[6]. У 1862 годзе пакінуў корпус «па сямейных абставінах»[5]. Потым вучыўся ў Пецярбургскай школе малявання Таварыства заахвочвання мастацтваў да 1868 года, потым у акадэміі мастацтваў да 1873 года. ТворчасцьСярод пейзажаў «Від шпіталя Петрапаўлаўскага сабора» (1870), «Кветкі» (1879)[5]. Маляваў розныя куточкі Пецярбурга і кветкавыя нацюрморты[7], закранаў у сваёй творчасці тэмы, звязаныя з жыццём і прыродай Беларусі[8]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia