Ведрыч (рака)
Ведрыч, Ведрач — рака ў Калінкавіцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Дняпро. Даўжыня ракі 68 км. Плошча вадазбору 1330 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰. Асноўныя прытокіАгульныя звесткіПачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Уюнішчы Калінкавіцкага раёна, упадае ў Дняпро каля вёскі Азершчына Рэчыцкага раёна. Цячэ па Гомельскім Палессі. Даліна невыразная, шырыня 0,6—0,8 км. Абалона шырынёй 0,3—0,5 км, сухая, лугавая. Ад вытоку 49 км рэчышча каналізаванае, шырыня ракі ў межань 6—8 м. У абалоне меліярацыйныя каналы. Экалогія2 ліпеня 2009 года ў рацэ, за два кіламетры ад вёскі Ліскі Рэчыцкага раёна, быў выяўлены масавы мор рыбы. Была ўсталявана наяўнасць ядахімікатаў, якія патрапілі ў раку з палёў мясцовых сельгаспрадпрыемстваў, на якіх праводзілася хімічная праполка.[1] Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia