Вільчанка
Вільчанка, Ві́льча, Дзягця́рка, Велічанка, Верчанка, Вейна[1] — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро. НазваДаўнейшая назва ракі — Вейна, астатнія пазнейшыя. Назва балцкага паходжання[2]. Так жа сама называецца прыток вілейскай Дзвінасы рака Вейніца (< Вейна), прыток дзвінскай Обшы рака Вейна. Назва параўноўваецца з гідронімам Vija (адпачатная літоўская назва ракі Іўянкі), латышскім Vija[3], якія звязаныя з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[4]. Далей да індаеўрапейскага *ṷei- «згінаць, скручваць, віць»[5]. Так жа сама, з дапамогай пашыральніка -n-, ад фанетычна сугучных каранёў утвораныя назвы: бярэзінскай ракі Гайна, дняпроўскай ракі Лойня , дзвінскіх рэк Лойна і Байна, возера Бойна (руск.: Бойно) у басейне Дзвіны. Назва Вейна значыць «Звілістая (рака)». ГідраграфіяДаўжыня ракі 22 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Пачынаецца каля вёскі Палетнікі, вусце за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Вільчыцы, на 1419[6] кіламетры ад вусця Дняпра. Адносіцца да Цэнтральна-Бярэзінскага гідралагічнага рэгіёна[7]. Вадазбор у заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны[8]. Ад вусця 1,8 км рэчышча каналізаванае. На рацэ 2 сажалкі каля вёсак Навасёлкі і Вільчыцы. Прыток — рака Шчацінка[9] (злева, упадае ў сажалку Вільчыцы). Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia