Ірына Аляксандраўна Еўса
Ірына Аляксандраўна Еўса (укр.: Ірина Олександрівна Євса; 15 кастрычніка 1956, Харкаў) — украінская паэтка, перакладчыца (піша на рускай мове). БіяграфіяНарадзілася 15 кастрычніка 1956 года ў Харкаве ў сям’і ваеннага. Вучылася на філалагічным факультэце Харкаўскага ўніверсітэта. У 1981 годзе скончыла Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Жыве ў Харкаве. Працавала ў Кніжнай палаце Украіны (1981—1986), камерцыйнай фірме «Апіс» (з 1988). Была сурэдактарам літаратурнага часопіса «Бурсацкий спуск» (з 1992). Член Саюза пісьменнікаў Украіны (з 1978), Саюза пісьменнікаў СССР (з 1979), Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны (з 1993), Сусветнага ПЭН-клуба. ТворчасцьДрукавалася ў альманаху «Стрелец», «Анталогіі рускіх паэтаў Украіны», расійскіх і ўкраінскіх літаратурных часопісах «Литературная учёба», «Радуга», «©оюз Писателей», «Византийский ангел», «Соты», «Крещатик», «Дружба», «Бурсацкий спуск», «Подъём». Перакладала вершы Сапфо, «Залатыя вершы» Піфагора, рубаі Амара Хаяма, «Песню песень», творы ўкраінскіх, польскіх, армянскіх паэтаў. Вершы Ірыны Еўсы перакладаліся на азербайджанскую, армянскую, грузінскую, літоўскую, сербскую і ўкраінскую мовы. Укладальнік (сумесна з Андрэем Дзмітрыевым і Станіславам Мінаковым) анталогіі сучасных рускіх паэтаў Украіны «Дзікае Поле. Вершы рускіх паэтаў Украіны канца XX стагоддзя» (2000). Бібліяграфія
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia