Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка
Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка (22 жніўня 1936, Санкт-Пецярбург) — савецкая і беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1964). БіяграфіяУ 1955 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. Вучылася ў класе Л. М. Цюнцінай .[1] Працавала ў тэатрах оперы і балета Чалябінска і Новасібірска. У 1959—1975 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Валодаючы выразнай пластыкай, моцным сцэнічным тэмпераментам, Дзідзічэнка паказала сябе яркай характарнай танцоўшчыцай. Сярод яе работ: партыі Мадэрнісцкай танцоўшчыцы, Карчмаркі («Мара» і «Выбранніца» Я. Глебава), Марты («Святло і цені» Г. Вагнера), Мерседэс і Вулічнай танцоўшчыцы («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Анітры («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга), Каляровай дзяўчыны («Сцежкаю грому» К. Караева), Феі Карабос («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага); індускі танец («Баядэрка» Л. Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), сарацынскі («Раймонда » А. Глазунова), іспанскі танец, мазурка («Папялушка » С. Пракоф’ева), кракавяк («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі танцы («Спартак » А. Хачатурана); характарныя танцы ў операх «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Хаваншчына» М. Мусаргскага, «Кармэн» Ж. Бізэ. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia