Ірына Мікалаеўна Данілава
Ірына Мікалаеўна Данілава (10 верасня 1951, г. Гомель) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. БіяграфіяСкончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе[1]. У час вучобы ў інстытуце пазнаёмілася там з будучым мужам Арсенем Двараніным. У 1976-1979 гадах галоўны мастак вытворчага ткацкага аб’яднання «Чырвоны Кастрычнік» у г. Рэчыца[2]. У 1981 годзе пара пераехала на радзіму Ірыны ў Гомель, дзе яны жывуць і цяпер[3]. Выкладае ў Гомельскім дзяржаўным мастацкім каледжы Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. ТворчасцьПрацуе ў тэхніцы габелену. Асноўныя работы (усе з мужам А. Двараніным): трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (1986—1987), дыптых «Мой горад», «Маё Палессе» (1988—1990) для аэрапорта, «Музыка» (1990—1991), «Песня» (1991—1993), «Музыка і тэатр» (1994) для музычнай і мастацка-навуковай установы, «Песня пра зубра» (1995) для абласнога драматычнага тэатра — усе ў Гомелі, «Кветкавая кампазіцыя» (1996)[1], «Палеская рапсодыя» (1998), серыя «Знакі задыяку» (1993-97)[2] і інш. Стварыла таксама «Трава лугавыя» (2001), «Бурштынавы бераг» (2002), «Знак зямлі і вады», «Кветкі і яблыкі» (абодва 2011)[2]. Творчая манера адметная вытанчанасцю кампазіцыі, эмацыянальнай выразнасцю, паэтычным светаўспрыманнем[1]. Прымала ўдзел у абласных і рэспубліканкіх выставах, а таксама міжнародных — у Польшчы (1987), Францыі (Клермон-Феран, 1991)[4]. Працы знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў, краязнаўчага музея г. Рэчыца, Музея дыванаў г. Клермон-Феран (фр.: Musée du Tapis et des Arts Textiles), Пасольства Рэспублікі Беларусь у Бруселі, прыватных зборах розных краін[4]. УзнагародыУзнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ, дыпломам Саюза мастакоў Беларусі[4]. Сям’яУ шлюбе з мастаком Арсенем Двараніным. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia