Ірына Мікалаеўна Мельнікава
Ірына Мікалаеўна Мельнікава (укр.: Ірина Миколаївна Мельникова; 24 кастрычніка 1918, Мэна, Чарнігаўская губерня — 3 лістапада 2010, Кіеў) — савецкі і ўкраінскі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт АН УССР. БіяграфіяНарадзілася 24 кастрычніка 1918 года ў Мене Чарнігаўскай губерні. У 1940 годзе скончыла Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У пачатку Вялікай айчыннай вайны эвакуіравана ў г. Шымкент (Казахская ССР), дзе ў 1941 − 1942 гадах выкладала гісторыю ў Паўднёва-казахскім вучыцельскім інстытуце. Вучылася ў аспірантуры Аб’яднанага ўкраінскага дзяржаўнага універсітэта у горадзе Кзыл-Арда. У 1946 годзе ў Кіеве абараніла дысертацыю на тэму «Палітыка расійскага ўрада ў дачыненні да Украіны ў 1725—1740 гады» (навуковы кіраўнік А. Увядзенскі), але пасля гэтага пакінула ўкраіністыку, каб прысвяціць сябе багемістыцы і заходняй славістыцы. Жонка гісторыка А. Ліхалата (1914—1993). Памерла 3 лістапада 2020 года ў Кіеве. Навуковая дзейнасцьУ 1947—1959 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута славяназнаўства Акадэміі навук СССР (Масква), дзе даследавала палітычную гісторыю Чэхіі, Славакіі і Закарпацця. З 1957 года фактычна працавала ў Кіеве, у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук УССР. Там жа ў 1961 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Класавая барацьба ў Чэхаславакіі ў перыяд часовай частковай стабілізацыі капіталізму (1924—1929 гады)». Гэтая праца па гэты дзень застаецца самай поўнай з гісторыі палітычных партый Чэхіі 1920-х гадоў, якія былі напісаныя ва Украіне. У 1965—1988 гадах працавала загадчыкам аддзела гісторыі міжнародных адносін сацыялістычных краін, з 1988 — галоўны навуковы супрацоўнік. У 1973 годзе абрана членам-карэспандэнтам Акадэміі навук УССР. У 1970-я гады была вядучым навукоўцам па гісторыі еўрапейскіх краін, адным з нямногіх ва Украіне па гісторыі Славакіі і Чэхіі. Наладжвала супрацоўніцтва з профільнымі гістарычнымі ўстановамі акадэмій навук Балгарыі, Чэхіі, Польшчы. Пасля аднаўлення ўкраінскай незалежнасці, стварала праграму вывучэння гісторыі міжнародных сувязяў Украіны ў найноўшы час. Узнагароды
Асноўныя працы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia