Ірына Міхайлаўна Палякова
Ірына Міхайлаўна Палякова (нар. 4 сакавіка 1979, г.п. Карма Гомельскай вобласці) — беларускі і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяСкончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працавала асістэнтам кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, выхавальнікам Бабініцкага дзіцячага сада Віцебскага раёна, намеснікам старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК «Альгоўскае» Віцебскага раёна, старшынёй Віцебскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Выбіралася дэпутатам Бабініцкага сельскага Савета дэпутатаў 26, 27 і 28-га скліканняў, дэпутатам Віцебскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[1]. 18 студзеня 2023 года на пазачарговай сесіі Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў прызначана старшынёй Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia