Ірына Пятроўна Шпіт
Ірына Пятроўна Шпіт (1 мая 1930, в. Васьковычы, Жытомірская вобласць — 2018) — беларускі архітэктар. БіяграфіяНарадзіўся 1 мая 1930 года ў Васьковычах Жытомірскай вобласці. Скончыла Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію ў 1954 годзе. З 1954 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік брыгады ў Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывала ў Мінску[1]. Памерла ў 2018 годзе[2]. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэканструкцыя Батанічнага саду (1962), азеляненне плошчы Леніна ў Мінску (1963), парк імя 1100-годдзя Смаленска (1963, дыплом ВДНГ СССР), праекты планіроўкі і азелянення ўчастку БССР на ВДНГ у Маскве (1969), планіроўкі ўчастку БССР у парку «Дружбы народаў» ва Ульянаўску (1970), праекты планіроўкі і азелянення парку культуры і адпачынку ў Гродне, азелянення тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, праекты планіроўкі прыгарадных зон Баранавічаў, Брэста, Оршы, Пінска, Светлагорска (1971)[1], ПДП водна-зялёнага дыяметра Оршы[3], водна-зялёнага дыяметра Брэста (1978, дыплом 1 ступені ВДНГ БССР), паркавая зона ў Наваполацку (1979, бронзавы медаль ВДНГ СССР)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia