Ірына Уладзіміраўна Ганецкая
Іры́на Уладзі́міраўна Гане́цкая (нар. 22 верасня 1961, Маладзечна) — беларускі гісторык і археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1993). БіяграфіяНарадзілася ў горадзе Маладзечна. Скончыла ў 1984 годзе гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1989 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[2]. У 1989—2022 гадах працавала ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду, аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу[2]. У час пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі была 8 студзеня 2021 года затрымана непадалёк ад свайго дома разам з суседзямі, з якімі размаўляла. 11 студзеня суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч выпісаў штраф у 30 базавых велічынь — 870 рублёў, суседзі атрымалі па 10 сутак арышту[3]. Навуковая дзейнасцьЗаймаецца археалогіяй перыяду XI—XVIII стагоддзяў (гарады, замак, помнікі архітэктуры, керамічныя вырабы), вывучае гісторыю культуры XI—XIII стагоддзяў. Аўтар манаграфіі, навуковых артыкулаў пра Глускі замак. Уваходзіла ў рэдакцыйную калегію 1-га сшытку 5 тома Беларускага гістарычнага агляду. Навуковы рэдактар IV тома «Археалогіі Беларусі» (Мн., 2001) (разам з В. Ляўко і Ю. Заяцам). Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia