Ірына Уладзіміраўна Яромкіна
Ірына Уладзіміраўна Яромкіна (дзявочае прозвішча — Паскробка[1]; нар. 6 мая 1979) — беларуская артыстка балета, вядучая салістка Вялікага тэатра оперы і балета. Народная артыстка Беларусі (2019). БіяграфіяСкончыла Свіслацкую сярэднюю школу імя А. Р. Чарвякова[1], затым — Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. З 1997 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь[2]. Прайшла шлях ад артысткі кардэбалета да салісткі і вядучага майстра сцэны. У 2015 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «Педагог-балетмайстар»[3]. Сям’яМае сына Максіма (нар. 2000) ад першага шлюбу і двух дачок ад другога шлюбу з заслужаным артыстам Беларусі, вядучым салістам балетнай трупы Вялікага тэатра балета Беларусі Алегам Яромкіным (нар. 1985): Ксенію (нар. 2012) і Кацярыну (нар. 2015)[3]. У 2017 годзе пасля 10 гадоў сумеснага жыцця пара расталася[4]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia