Ісароку Ямамота
Ісароку Ямамота (4 красавіка 1884, Нагаока, прэфектура Ніігата, Японія — 18 красавіка 1943) — японскі ваенны дзеяч. Адмірал флота (18 красавіка 1943, пасмяротна), маршал Японіі (18 красавіка 1943, пасмяротна). БіяграфіяСкончыў Марскую акадэмію (1904) і Ваенна-марскі штабны каледж (1916), вучыўся ў Гарвардскім універсітэце (ЗША, 1919—1921). З 1921 года выкладаў у Марской акадэміі. З 1925 года ваенна-марскі аташэ Японіі ў ЗША. З 1935 года намеснік марскога міністра, з 1938 года камандуючы 1-м японскім флотам. Удзельнік руска-японскай вайны 1904—1905 (Цусімскі бой 1905), Першай і Другой сусветных войнаў. У Другую сусветную вайну (з лістапада 1940 года) галоўнакамандуючы Аб’яднаным флотам Японіі. Пад яго кіраўніцтвам японскія ВМС напалі на Пёрл-Харбар, дзейнічалі каля атола Мідуэй (чэрвень 1942 года) і інш. Загінуў у раёне Саламонавых астравоў. Самалёт Ямамоты быў збіты амерыканскай авіяцыяй, якая атрымала інфармацыю пра яго вылет на востраў Бугенвіль. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia