Папуа — Новая Гвінея

Незалежная Дзяржава Папуа — Новая Гвінея
Independent State of Papua New Guinea, Independen Stet bilong Papua Niugini
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: «O Arise All You Sons»
Дата незалежнасці 16 верасня 1975 (ад Аўстраліі)
Афіцыйная мова англійская, ток-пісін і хіры-моту
Сталіца Порт-Морсбі
Найбуйнейшы горад Порт-Морсбі
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Генерал-губернатар
Прэм’ер-міністр
Карл III
Боб Дадае
Джэймс Марапэ
Тэрыторыя
 • Агулам 462 840 км² (54-я ў свеце)
 • % воднай паверхні 2
Насельніцтва Папуа — Новай Гвінеі
 • Ацэнка 5 171 548 чал. (104-я)
ВУП
 • разам (2005) 14,363 млрд дол. (126-е месца)
 • На душу насельніцтва 2,418 дол.
ІРЧП (2007) 0.541
Валюта Кіна
Інтэрнэт-дамен .pg
Код ISO PG
Код МАК PNG
Тэлефонны код +675
Часавы пояс +10
Аўтамабільны рух злева[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папуа — Новая Гвінея (англ.: Papua New Guinea) — краіна ў Акіяніі, размешчаная на ўсходняй частцы вострава Новая Гвінея і на 2800 прылеглых астравах. Па зямлі мяжуе толькі з Інданезіяй, але ў бліжэйшым атачэнні знаходзяцца Аўстралія і Саламонавы астравы. Папуа — Новая Гвінея мае выхад як да Ціхага, так і да Індыйскага акіяна.

Насельніцтва (2000 г.) — 5 171 548 чал.[2], у асноўным папуасы і меланезійцы.

Сталіца — Горад Порт-Морсбі.

Гісторыя

Першыя людзі прыбылі на Новую Гвінею каля 60 тыс. гадоў таму. Яны рухаліся з боку Паўднёва-Усходняй Азіі. На востраве яны стварылі першабытную культуру заснаваную на сельскай гаспадарцы.

Першыя еўрапейцы прыбылі на Новую Гвінею ў XVI стагоддзі, але да ХІХ стагоддзя яна заставалася амаль не даследаванай. Іспанцы далі востраву назву «Новая Гвінея», бо людзі на яе ўзбярэжжах нагадвалі сваім выглядам жыхароў афрыканскай Гвінеі.

Сучасная дзяржава, Папуа — Новая Гвінея, утварылася ў выніку злучэння дзвюх каланіяльных тэрыторыяў. Папуа, назва якой паходзіць з малайскай мовы і азначае «кучаравыя валасы», ахоплівае паўднёва-ўсходнюю частку вострава. Пачаткова Папуа была брытанскай калоніяй, але потым была перададзена пад аўстралійскі кантроль. Зямля Кайзера Вільгельма, якая знаходзіцца на паўночна-ўсходняй частцы вострава, былы нямецкі пратэктарат. Пасля сканчэння Першай сусветнай вайны Германія была вымушана адмовіцца ад каланіяльных уладанняў і іх частка Новай Гвінеі перайшла пад мандат Аўстраліі. У 1949 годзе абедзве часткі былі аб’яднаныя ў Тэрыторыю Папуа і Новая Гвінея, якія потым пачалі называцца проста «Папуа — Новая Гвінея».

Культура

Сусветная спадчына

Зноскі



Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya