Ніігата (прэфектура)
Ніігата (яп.: 新潟県 Ніігата-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюбу на востраве Хонсю, Японія. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ніігата. Плошча прэфектуры складае 12 583,83 км²,[1] насельніцтва — 2 370 863 чалавека (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 188,41 чал./км². Ніігата — адна з найбуйнейшых прэфектур Японіі, у ёй размяшчаецца найбольшая ў Японіі колькасць сінтаісцкіх свяцілішчаў. Яна з'яўляецца радзімай самурайскага заступніка Уэсугі Кэнсіна. Сучасная Ніігата вядомая сваімі папулярнымі горналыжнымі курортамі (Мёко). ГеаграфіяНіігата мае выхад да Японскага мора. Яе тэрыторыя перасечана горамі, асабліва высокімі на межах з іншымі прэфектурамі. Да прэфектуры адносіцца астравы Садо і Авасіма. Ніігата размешчана ў адной з найбольш небяспечных сейсмічных зон. Тэрыторыя прэфектуры адпавядае гістарычнай правінцыі Этыго. Адміністрацыйны падзелУ прэфектуры размешчана 20 гарадоў і 10 паветаў (7 пасёлкаў і 4 сёлы). ГарадыПасёлкі і селаПасёлкі і сёлы паводле паветаў: СімволікаПершая эмблема прэфектуры была прынята 23 жніўня 1963 года. Яна ўяўляе сабой акружнасць, якая перарываецца стылізаваным сімвалам катаканы «га» (яп.: ガ). Сцяг прэфектуры быў прыняты таксама 23 жніўня 1963 года[3]. Новая эмблема была зацверджана 27 сакавіка 1992 года. Хваля, намаляваная на эмблеме, сімвалізуе патэнцыял для бязмежнага развіцця прэфектуры[4]. Кветкай прэфектуры 23 жніўня 1963 гады абралі цюльпан Геснера, дзікай кветкай — прымулу (primula modesta, 1 сакавіка 2008), дрэвам — японскую камелію (27 жніўня 1966), а птушкай — чырвонаногага ібіса (13 верасня 1965)[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia