Іспанскае пытанне (ААН)![]() Іспанскае пытанне (ісп.: Cuestioñ Española) — праблема адносін паміж Франкісцкай Іспаніяй і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у перыяд з 1945 па 1955 год. ПерадгісторыяУ 1936—1939 гадах у Іспаніі ішла грамадзянская вайна, перамогу ў якой атрымаў Франсіска Франка, шмат у чым дзякуючы нямецкай і італьянскай падтрымцы. З пачаткам Другой сусветнай вайны рэжым Франка абвясціў нейтралітэт. На фоне перамог Германіі ў Еўропе ў 1940 годзе іспанскія войскі занялі міжнародную зону Танжэр. Яна была ўключана ў іспанскі пратэктарат Марока. Падчас нямецка-савецкай вайны Іспанія накіравала на Усходні фронт падраздзяленне добраахвотнікаў — так званую «Блакітную дывізію». У 1943 годзе, калі поспех спадарожнічаў антыгітлераўскай кааліцыі, Франка перайшоў да строгага выканання нейтралітэту і адклікаў Блакітную дывізію. З-за сімпатый афіцыйнага Мадрыда да краін Восі пасля вайны Іспанія трапіла ў міжнародную ізаляцыю[1]. Міжнародная ізаляцыяНа канферэнцыі 1945 года ў Сан-Францыска, па ініцыятыве дэлегацый Аўстраліі і Мексікі, была прынятая прапанова, паводле якой Іспанія не магла стаць членам ААН, паколькі яе рэжым усталяваны сілавым спосабам. Гэта рашэнне збольшага пралабіравана прадстаўнікамі Іспанскай рэспубліканскай партыі, што ў час грамадзянскай вайны выступала супраць прыхільнікаў Франка[2]. На Патсдамскай канферэнцыі тры дзяржавы-пераможцы (Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія і Савецкі Саюз) заявілі, што не прымуць краіну ў ААН пры яе цяперашнім кіраўніцтве[3]. У ААН пытанне Іспаніі было закранута па ініцыятыве польскай дэлегацыі[4]. 29 красавіка 1946 года Савет Бяспекі прыняў рэзалюцыю 4, у якой адзначыў сваё «аднадушнае маральнае асуджэнне рэжыму Франка»[5]. У перыяд з мая па чэрвень 1946 года Савет Бяспекі правёў даследаванне палітычнай сітуацыі ў Іспаніі, у выніку чаго прыйшоў да наступных высноў[4][6]:
12 снежня 1946 года Генасамблея прыняла рэзалюцыю 39, якая выключыла ўрад Іспаніі з міжнародных арганізацый і канферэнцый пад эгідай ААН. Акрамя таго, рэзалюцыя рэкамендавала Савету Бяспекі прыняць неабходныя меры, калі на працягу «разумнага часу» не будзе створаны новы ўрад. Рэкамендавалася неадкладна адклікаць паслоў, акрэдытаваных у краіне. Рэзалюцыя была прынятая 34 галасамі «за», 6 «супраць», 13 устрымаліся, 1 не галасаваў. Гэта зрабіла немагчымым удзел афіцыйнага Мадрыда ў міжнародных справах[6]. Аднак дадзеныя санкцыі не паўплывалі ні на ўнутраную абстаноўку ў краіне, ні на яе міжнародныя сувязі. Некаторыя дзяржавы (асабліва Аргенціна) не выканалі рэкамендацыі аб адкліканні сваіх паслоў, а многія іншыя проста пакінулі свае дэлегацыі ў якасці часовых павераных[7]. Змена становішчаВа ўмовах Халоднай вайны геаграфічнае становішча і антыкамуністычная палітыка краіны прымусілі заходнія дзяржавы змяніць сваё стаўленне да Франка[8][7]. Пазней Джярждэпартамент ЗША заявіў, што рэзалюцыя 39 была правальнай. Тым не менш, франкісцкі рэжым працягвалі асуджаць. Злучаныя Штаты нават выключылі Іспанію з плана Маршала і не запрасілі яе ў НАТА[8]. 4 лістапада 1950 года Генеральная Асамблея прыняла рэзалюцыю 386, якая адмяніла рэкамендацыю аб адкліканні паслоў і забарону Іспаніі быць членам міжнародных устаноў, створаных або звязаных з ААН. Рэзалюцыя была прынятая 38 галасамі «за», 10 «супраць», 12 устрымаліся. Рэзалюцыя 386 праклала шлях для далучэння дзяржавы да сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Працэс пачаўся ў 1951 годзе з уключэння краіны ў Сусветны паштовы саюз, Міжнародны саюз электрасувязі і СААЗ[7][9]. Цалкам ён быў завершаны ўступленнем Іспаніі ў ААН 14 снежня 1955 года[10]. Гл. таксамаЗаўвагі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia